Вы тут

Удзельнікі II Гульняў краін СНД сёння разыграюць узнагароды ў трох відах спорту


Удзельнікі II Гульняў краін СНД сёння разыграюць чарговыя камплекты ўзнагарод. Пераможцы і прызёры вызначацца ў трох відах спорту, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

Галоўныя медальныя надзеі беларускіх балельшчыкаў звязаныя з выступам лёгкаатлетаў, якія спаборнічаюць на мінскім стадыёне «Дынама» і РЦАП на вуліцы Каліноўскага. Таксама не павінны застацца без узнагарод беларускія цяжкаатлеты. У гродзенскім Лядовым палацы будуць разыграны ўзнагароды ў чатырох вагавых катэгорыях — па дзве ў мужчын і жанчын. Ва ўсіх відах праграмы беларусы маюць рэальныя шанцы падняцца на п’едэстал гонару. У сталічным спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнка за медалі паспрачаюцца майстры кулявой стральбы.

На пляцоўцы САК «Алімпійскі» адбудуцца паўфінальныя паядынкі турніру па пляжным футболе. Зборная Беларусі паспрачаецца за выхад у фінал з камандай Амана. У другім паўфінале трохразовыя чэмпіёны свету расіяне будуць сапернічаць з іранцамі. У сталічным спарткомплексе «Уручча» пройдуць чарговыя сустрэчы міні-футбольнага турніру: Расія — Узбекістан, Азербайджан — Кыргызстан. У Брэсцкім Палацы спорту «Вікторыя» завершыцца першы этап гандбольнага турніру. На магілёўскім стадыёне «Спартак» працягнуцца спаборніцтвы па стральбе з лука. У Оршы адбудуцца чарговыя паядынкі баксёраў. У Мінску на базе БДУФК свой турнір пачнуць майстры сучаснага пяцібор’я. Валейбольны турнір стартуе ў мінскім Палацы спорту.

II Гульні краін СНД праходзяць у Беларусі з 4 па 14 жніўня па 20 відах спорту. У іх прымаюць удзел больш за 2,2 тыс.атлетаў, якія прадстаўляюць больш за 20 дзяржаў. Урачыстая цырымонія закрыцця пройдзе 13 жніўня ў «Мінск-Арэне».

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.