Вы тут

Якія ўзнагароды прынёс пяты дзень ІІ Гульняў краін СНД


ІІ Гульні краін СНД працягваюцца, а значыць, працягваюцца і перамогі беларускіх спартсменаў. У аўторак спартсмены разыгралі медалі ў трох відах праграмы. 


Вызначыліся пераможцы спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. Беларуска Лізавета Сіткевіч стала пераможцай лёгкаатлетычнага пяцібор’я. Арына Вілітнюк паказала трэці вынік у сектары для скачкоў у вышыню. Ілья Карэба фінішаваў першым на дыстанцыі 60 метраў з бар’ерамі, трэці вынік у гэтай дысцыпліне паказаў яго таварыш па камандзе Станіслаў Стамасаў. Эльміра Лаўрова перамагла ў кіданні дыска. Андрэй Літвіновіч і Уладзіслава Траццякова сталі бронзавымі прызёрамі забегу на 600 метраў. Ілья Гушча стаў чэмпіёнам у кіданні кап’я. Ніка Пятроўская, Ганна Арлоўская, Багдан Зібраў і Кірыл Яшчук занялі другое месца ў змешанай эстафеце. Ілья Шылец стаў чэмпіёнам у скачках у даўжыню. 

У Гродне сталі вядомы імёны наймацнейшых людзей, сярод іх і беларусы. Павел Хадасевіч стаў чэмпіёнам у вагавай катэгорыі 96 кг. Маргарыта Лешчанка, якая выступае ў катэгорыі звыш 87 кг, заваявала сярэбраны медаль. А Дар’я Хейдэр стала бронзавым прызёрам турніру ў катэгорыі да 87 кг. Чэмпіёнам ІІ Гульняў краін СНД стаў Пётр Асаёнак, які выступае ў катэгорыі 89 кг. 

А ў Мінску вызначыліся самыя дакладныя стралкі. Беларуская каманда ў складзе Аляксандры Пятровай, Ульяны Даніленкі і Зоі Дасько сталі лепшымі ў камандным турніры па стральбе з пнеўматычнага пісталета. Другая беларуская каманда ў складзе Аліны Несцяровіч, Кацярыны Іванавай і Дзіяны Даронінай паказалі трэці вынік у гэтым відзе праграмы. У турніры па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі са становішча стоячы першая зборная Беларусі ў складзе Захара Сазонава, Арсенія Ліванцова і Ільі Ішчанкі заваявала сярэбраныя медалі. Каманда «Беларусь-2», за якую выступалі Марк Новік, Валерый Міховіч і Арцём Разумкоў сталі бронзавымі прызёрамі. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.