Вы тут

У Мінску прайшло пасяджэнне Мінгарвыканкама з удзелам Качанавай


Сёння на паседжанні Мінскага гарвыканкама падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы за першае паўгоддзе. Паседжанне праходзіла з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.


Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, у цэлым праведзена вялікая работа, але не ўсё добра: " Мы забяспечылі дынаміку па ўсіх паказчыках, дынаміку нядрэнную, але праблемы ёсць«.

«Мы збіраліся па выніках квартала, дагаворваліся, што да паўгоддзя ўсё будзе зроблена, — сказала Наталля Качанава. — Не ўсе задачы выкананы. Аб’ектыўныя прычыны, незалежныя ад Мінгарвыканкама, Уладзімір Кухараў агучыў на пасяджэнні Саўміна. Лічу, што рэспубліканскія органы кіравання ў тым ліку абавязаны падключыцца. І ў самы кароткі тэрмін давесці паказчыкі».

Актыўней павінны працаваць кіраўнікі прадпрыемстваў сталіцы. «Будзе сур’ёзная размова і сур’ёзна спытаем. Прэзідэнт нашай краіны дакладна паставіў задачу па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, — падкрэсліла спікер. — Трэба сёння рабіць усё магчымае і немагчымае і не трэба спасылацца ні на якія санкцыі. Забудзьце пра гэтыя санкцыі, для вас яны не існуюць, вы павінны працаваць як трэба».

«Сёння час магчымасцей. Аб гэтым Прэзідэнт гаварыў шмат разоў, — сказала Наталля Качанава. — Таму павінен быць вельмі жорсткі запыт з кожнага за тое, чым ён займаецца. Кожны за сваё прадпрыемства павінен адказваць. Размова па 9 месяцах будзе вельмі сур’ёзная. Павінны быць зроблены. усе меры для выканання прагнозных паказчыкаў».

Спікер спынілася і на пытанні росту заработнай платы ў горадзе. «Трэба, каб у Мінску была дастойная заработная плата. І людзі атрымлівалі зарплату, якую яны зарабілі», — паставіла задачу старшыня Савета Рэспублікі.

Паводле БелТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.