У Санкт-Пецярбургу 18 жніўня стартаваў аўтапрабег «Афганская гільза памяці», мэтай якога з’яўлялася дастаўка ў Мінск гільзы з зямлёй, узятай каля падножжа мемарыяла воінам, якія загінулі ў Афганістане.
Арганізатарам акцыі выступіла Санкт-Пецярбургская рэгіянальная грамадская арганізацыя інвалідаў вайны ў Афганістане і ваеннай траўмы «Петраград».
19 жніўня ветэраны баявых дзеянняў з «паўночнай сталіцы» Расіі прывезлі гільзу ў Мінск. На Востраве мужнасці і смутку ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянка і кветак. На мітынгу выступілі воіны-інтэрнацыяналісты старшыня Мінскай гарадской арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Уладзімір Шокаў, дэпутат Заканадаўчага Сходу Санкт-Пецярбурга, старшыня профільнай камісіі па справах ветэранаў, старшыня Санкт-Пецярбургскага гарадскога і Ленінградскага абласнога аддзяленняў Усерасійскай грамадскай арганізацыі ветэранаў «Баявое братэрства» Ігар Высоцкі, старшыня Санкт-Пецярбургскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі інвалідаў вайны ў Афганістане і ваеннай траўмы «Петраград» Дзмітрый Загранскі і іншыя.
У крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых адбылася літыя і ўрачыстая закладка ў мемарыяльную нішу, побач з капсулай зямлі з Піскароўскіх мемарыяльных могілак, «афганскай» гільзы.
На зваротным шляху пецярбургскія ўдзельнікі міжнароднай акцыі-аўтапрабегу наведалі дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», ушанаваўшы памяць мірных людзей, знішчаных нацыстамі на акупаваных тэрыторыях.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.