Вы тут

Выезд на месца, прамая лінія, кантроль за цэнамі


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы разгледзеў з выездам на месца звароты жыхароў Магілёва, Бабруйска і Магілёўскага раёна. Да ўдзелу былі запрошаны таксама намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Дзенгалёў і іншыя зацікаўленыя.

Узнятыя пытанні датычыліся будаўніцтва прыпыначных пунктаў, прыёмкі ў эксплуатацыю будынка, пабудаванага на зямельным участку, адмены дазволу на добраўпарадкаванне тэрыторыі ў раёне жылога дома.

У ходзе разгляду зваротаў абмеркаваны канкрэтныя магчымасці іх вырашэння. Пытанні знаходзяцца на кантролі Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец у рамках адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ».

У абмеркаванні тэмы «Роля Закона Рэспублікі Беларусь „Аб народным апалчэнні“ ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» узялі ўдзел генеральны дырэктар прадпрыемства Валерый Іванковіч, намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Алена Зелянко і больш за 80 супрацоўнікаў.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Таццяна Полушкіна правяла прамую тэлефонную лінію ў Полацку. Жыхары горада звярнулі ўвагу сенатара на неабходнасць добраўпарадкавання моста праз раку Заходняя Дзвіна ў раёне новага мікрараёна Аэрадром. Маюць патрэбу ў афарбоўцы дарожныя адбойнікі і парэнчы. Тратуарная плітка ў цэнтры горада зарастае травой, набываючы непрывабны выгляд.

Паступілі прапановы актывізаваць работу грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў па зборы сродкаў на выраб і ўстаноўку помніка-стэлы ў памяць Мікіты Куканенкі — Героя Беларусі, палачаніна, выпускніка Полацкага кадэцкага вучылішча, а таксама вывучыць адкрыццё харавога аддзялення пры Полацкай дзіцячай школе мастацтваў.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч узяў удзел у пасяджэнні камісіі па цэнаўтварэнні пры Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце.

«Рашэнне камісіі вызначаецца сукупнасцю панесеных суб’ектам гаспадарання затрат у працэсе вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, а таксама памерам прыбытку, неабходнага для пашыранага ўзнаўлення, з улікам яго колькасці. Па кожным звароце фарміруецца індывідуальны падыход і рашэнне мае ўзважаны характар», — адзначыў парламентарый.

Паводле прэс-службы Савета Рэспублікі

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.