Вы тут

Урачыстая цырымонія пасвячэння маладых архівістаў адбылася ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь


24 жніўня ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўрачыстага прысвячэння дваццаці васьмі маладых архівістаў.


Перад пачаткам мерапрыемства маладыя супрацоўнікі прынялі ўдзел у экскурсіі па ўстанове, падчас якой пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва, прадэманстравалі ўзровень сваёй прафесійнай падрыхтоўкі.

Затым удзельнікі цырымоніі сустрэліся з кіраўнікамі архіўных устаноў, якія распавялі пра спецыфіку арганізацый і адказалі на пытанні.

Урачыстая цырымонія пасвячэння ў маладыя архівісты пачалася з выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Да прысутных звярнуліся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы, намесніка старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме Сяргей Клішэвіч, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў

— Рады вітаць у гэтай зале будучае пакаленне нашай архіўнай галіны. Сёння для архіўнай службы асаблівы, урачысты дзень. Мы ўпершыню ў такім фармаце праводзім цырымонію пасвячэння ў прафесію. У гэтай зале прысутнічаюць маладыя спецыялісты, якія прадстаўляюць практычна ўсе рэспубліканскіх архіўных устаноў краіны. Для тых, хто пачынае сваю працоўную біяграфію, вельмі важным з’яўляецца першае месца працы, той калектыў, які прымае выпускніка ВНУ. Мы ўпэўненыя, што веды, атрыманыя ў навучальных установах і той вопыт, які вы набудзеце, дапамогуць стаць вам прафесіяналамі архіўнай справы, — сказаў у сваім выступленні Алег Воінаў. — Мы вельмі спадзяемся, што вы ўнясе важкі ўклад у рэалізацыю дзеючых і новых праектаў па захаванні гістарычнай памяці, бо асноўная задача архівіста — захаванне дакументальнай гісторыі нашай краіны. Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, міру і дабра!

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы, намесніка старшыні Камісіі Парламенцкага сходу па маладзёжнай палітыцы, спорце і турызме Сяргей Клішэвіч

Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Патапенка

Дзяўчына ў нацыянальным касцюме вынесла Закон Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве», маладыя спецыялісты ўсталі і вымавілі словы Клятвы: «Я, прыступаючы да працы ў архіўнай галіне Беларусі, урачыста клянуся: дзейнічаць у адпаведнасці з Законам „Аб архіўнай справе і справаводстве“; забяспечваць захаванасць і ўлік дакументаў; выкарыстоўваць архіўныя дакументы ў інтарэсах грамадства; прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці свайго калектыву і галіны ў цэлым. Калі я парушу гэтую клятву, то хай мяне асудзіць архіўная галіна клянуся, клянуся, клянуся!».

Алег Воінаў і Сяргей Патапенка ўручылі ўдзельнікам цырымоніі памятныя сувеніры і прафсаюзныя білеты.

Маладыя супрацоўнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь: Таццяна Брылёва, Ульяна Калабаева, Аляксандр Банькоўскі, Арыстарх Крукоўскі, Аляксандр Лявончык, Ілля Русак, Аляксандр Стасенка, Іван Свірыд, Анастасія Самошкіна

Завяршылася мерапрыемства памятным фатаграфаваннем.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.