Вы тут

Павет Цзысі «радзіма хлеба»


Павет Цзысі ў правінцыі Цзянсу (Паўднёва-Усходні Кітай) па праву лічыцца «радзімай хлеба» Паднябеснай, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Фота: pixabay.com

Хлебапякарная вытворчасць у Цзысі бярэ пачатак у 80-х гадах мінулага стагоддзя, калі двое адстаўных вайскоўцаў, якія авалодалі навыкамі выпечкі хлеба ў арміі, адкрылі першую ў павеце хлебную краму. Прадпрымальнікі з павета Цзысі адкрылі звыш 16 тысяч хлебабулачных магазінаў у больш чым 1000 гарадах Кітая. Акрамя таго, у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі і Расіі таксама можна знайсці пякарні, уладальнікі якіх — бізнесмены з Цзысі.

У апошнія гады тут актыўна развіваецца пякарная прамысловасць. У павеце быў узведзены цэнтральны завод па вытворчасці хлеба плошчай звыш 57 гектараў. Агульная сума інвестыцый у праект ацэньваецца ў 600 мільёнаў юаняў (83,7 мільёна долараў). Тут створаны хлебны тэхпарк, аснашчаны ўсёй інфраструктурай, неабходнай для дробных і мікрапрадпрыемстваў па выпечцы хлебабулачных вырабаў.

Акрамя гэтага, павету ўдалося прыцягнуць больш за 20 прадпрыемстваў, цесна звязаных з выпечкай хлеба, сярод якіх прадпрыемствы па вытворчасці шакаладу, замарожаных паўфабрыкатаў і вяршкоў. Цзысі штогод вырабляе хлеб і хлебабулачныя вырабы на агульную суму 30 мільярдаў юаняў (каля 4,2 млрд. долараў). 60 працэнтаў даходаў мясцовых жыхароў прыпадае на вытворчасць, а таксама рэалізацыю хлеба і хлебабулачных вырабаў.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Што абмяркоўвалі на нарадзе органаў мясцовага самакіравання Брэстчыны ў Пінскім раёне?

Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.