Вы тут

У жорсткай віцяблянкі канфіскавалі сабаку — аб ім паклапаціліся супрацоўнікі МУС


На мінулым тыдні неабыякавыя жыхары Віцебска апублікавалі ў інтэрнэце відэа, дзе жанчына на вачах у мінакоў здзекавалася са свайго гадаванца. Гэты факт не застаўся без увагі праваахоўных органаў: яны аператыўна ўстанавілі асобу жорсткай віцяблянкі і тут жа канфіскавалі сабаку.


Спачатку аўчарка трапіла ў спецыяльны прытулак, а потым па ўказанні міністра ўнутраных спраў генерал-лейтэнанта міліцыі Івана Кубракова яе адвезлі ў гадавальнік абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы на каранцін.

Супрацоўнікі пасадзейнічалі ў аказанні жывёле ветэрынарнай дапамогі, арганізавалі належныя догляд і ўтрыманне. Чатырохлапы госць трапіў на некалькі заняткаў да кінолагаў, якія адзначылі яго кемлівасць і памяркоўнасць.

Былая 34-гадовая гаспадыня аўчаркі — між іншым, вялікая аматарка выпіць — прыцягнута да адказнасці. Як высветлілася, у маі мінулага года за аналагічнае злачынства ў яе забралі маленькага сабачку пароды бішон-фрызе.

Сёння аўчарку перадалі новаму гаспадару. Ім стаў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Любімаў. Генерал-маёр міліцыі не змог застацца абыякавым да складанага лёсу сабакі і забраў яго да сябе. Андрэй Юр’евіч паабяцаў, што яго касматы сябар здабудзе сапраўдную сям’ю і шчасце. А з выхаваннем дапамогуць родныя і прафесійныя кінолагі.

— Эмоцыі перапаўняюць, — прызнаўся начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама. — Але насамрэч радаснай падзеі папярэднічала старанная падрыхтоўка. І не дзіўна, бо клопат аб жывёле прадугледжвае вялікую адказнасць.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.