Вы тут

Як акцыя ФПБ «Прафсаюзы — дзецям» дапамагла сем'ям Віцебскага раёна


«У школу з «Добрым Сэрцам», «Першы раз — у першы клас», «Збяром партфель першакласніку», «Дабрыня не мае меж», «Прывітанне, школа!» — гэтыя і іншыя акцыі з'яўляюцца часткай дабрачыннага марафону Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Прафсаюзы — дзецям». Штогод будучым першакласнікам, дзецям, якія выхоўваюцца ў малазабяспечаных і прыёмных сем'ях, напярэдадні Дня ведаў працягвае руку дапамогі галіновы прафсаюз. Сёлета Віцебская раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК прыйшла з падарункамі і сертыфікатамі ў шэсць сем'яў Віцебскага раёна.


«Сабраць дзіця ў школу — нялёгкі квэст для бацькоў, асабліва калі маленькіх чамучак у сям'і некалькі. Добрай традыцыяй у раёне стала правядзенне дабрачыннай акцыі, у межах якой галіновы прафсаюз дапамагае сваім працаўнікам неабходнай канцылярыяй і грашовымі сертыфікатамі. Ва ўвазе райкама знаходзяцца не толькі шматдзетныя малазабяспечаныя сем'і, але і дзеці старшынь прафсаюзных «пярвічак» сельгаспрадпрыемстваў раёна. Значную матэрыяльную дапамогу ў вераснёўскіх клопатах сваім работнікам аказваюць і наймальнікі, што з'яўляецца для бацькоў добрай падтрымкай», — расказвае прафсаюзны лідар аграрыяў Віцебскага раёна Таццяна Дзіканава.

У апошнія жнівеньскія дні марафон добрых спраў завітаў да вялікай і дружнай сям'і Грачанікавых. Маці Аляксандра Сяргееўна працуе аграномам на Лужаснянскай сортавыпрабавальнай станцыі ўжо сёмы год. Там жанчына пазнаёмілася з будучым мужам, у 2019 годзе пара ўзяла шлюб. У 2020-м у сям'і з'явілася другое дзіця — дачка Альбіна, праз два гады — сынок Мірон. «Я не думала, што мая сям'я будзе такой вялікай. Нас з сястрой у бацькоў было дзве, але так склаўся лёс і за гэта я вельмі ўдзячная, што цяпер мы выхоўваем траіх дзетак. Гэта нашы агеньчыкі шчасця, энергіі і любові», — дзеліцца Аляксандра.

Нягледзячы на тое, што цяпер жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, яна ўдала сумяшчае ролю шматдзетнай маці з заняткамі старшыні прафсаюзнай «пярвічкі» сортавыпрабавальнай станцыі. Хапае сіл і натхнення заставацца ў рабочым працэсе нават з дому. Добра, што з малымі ёй дапамагае старэйшая дачка Ліза — гонар сям'і. У свае 11 гадоў дзяўчынка паспявае не толькі выдатна вучыцца — яе імя занесена ў Кнігу «Першамайскія надзеі» аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна горада Віцебска, — але і рэалізоўваць свой творчы патэнцыял у «Школе зорак», выступаць на «Славянскім базары». Сярэдняя дачка Альбіна пакуль наведвае дзіцячы садок, цягнецца больш да мастацтва: любіць маляваць, рабіць аплікацыі і ляпіць з пластыліну. Аднак, як расказвае Аляксандра, у свае тры гады мае характар і ўсё робіць па-свойму.

Збіраць дзяцей у школу, прызнаецца маці, нялёгка, але калі падыходзіць да такой справы паэтапна, то справіцца можна. Так, неабходную канцылярыю стараюцца набываць на працягу года патрошкі, а вось адзенне і абутак — перад Днём ведаў. Збіраць сярэднюю Альбіну ў дзіцячы садок прасцей — бацькі ў групе дамовіліся купляць неабходнае разам. «Дапамога галіновага прафсаюза сапраўды патрэбная. Прыемна, што сёлета вы прыехалі да нас. Спадзяёмся, што з новымі рэчамі і добрым настроем Ліза будзе вучыцца яшчэ лепш», — падзякавала Аляксандра Грачанікава.

Напярэдадні райкам прафсаюза работнікаў АПК завітаў у сям'ю трактарыста-машыніста агракомплексу імя М. П. Шмырова ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» Дзмітрыя Фадзеева, у якой выхоўваюцца дочкі Нэлі, Кіра і сынок Данііл. Школьнікі атрымалі каляровыя падарункі і адзначылі, што з такой «экіпіроўкай» хочацца хутчэй сесці за школьную парту.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Медыя

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY

Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.

Гандаль

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Чым сёлета здзівяць сельгаскірмашы?

Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.