Вы тут

Новыя вуліцы ў Мінску будуць насіць імёны архітэктараў, мастакоў, пісьменніка, музыканта і вучонага


Новыя вуліцы ў Мінску будуць насіць імёны выдатных архітэктараў, мастакоў, пісьменніка, музычнага дзеяча і вучонага. Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Савет дэпутатаў прыняў рашэнне прысвоіць назвы праектаваным вуліцам на тэрыторыі эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплекса «Паўночны бераг». Адна з вуліц будзе насіць імя беларускага і савецкага архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Іосіфа Лангбарда. Яшчэ адна — названая ў гонар беларускага і савецкага архітэктара, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аляксандра Воінава. Такім жа чынам будзе ўвекавечана імя народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава. Таксама адна з вуліц будзе насіць імя народнага мастака БССР Віталя Цвіркі, яшчэ адна — імя беларускага фізіка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Мікалая Барысевіча.

Атрымалі назвы і праектаваныя вуліцы сталічнага мікрараёна Паўночны. Адна з іх будзе насіць імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, яшчэ адна — імя беларускага музычнага дзеяча, народнага артыста СССР Генадзя Цітовіча. У гонар гэтых выбітных людзей названыя таксама два завулкі. У назве вуліцы і завулка ўвекавечана імя беларускага мастака Івана Хруцкага.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.