Вы тут

Падведзены вынікі конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам»


Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод сродкаў масавай інфармацыі «Хвала рукам, што пахнуць хлебам». Сёлета пераможцамі сталі шэсць прадстаўнікоў рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ ў шасці намінацыях.


Фота: pixabay.com

Праслаўляць людзей працы, асабліва хлебаробаў — тых, хто ў гарачыя дні жніва забяспечвае харчовую бяспеку краіны, — стала неад'емным элементам інфармацыйнай палітыкі кожнага выдання. Надзвычай важна расказваць пра адданых сваёй справе людзей, паказваць іх напружаную працу. Таму Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім прафесійным саюзам работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ўжо не першы год праводзіць творчы конкурс сярод журналістаў на тэму ўборачнай кампаніі.

Сёлета прыём заявак стартаваў 21 ліпеня і прымаліся работы да 25 жніўня ўключна. На конкурс паступіла 118 заявак (31 — ад рэспубліканскіх СМІ і 87 — ад рэгіянальных). У параўнанні з мінулым годам павялічылася колькасць прадстаўнікоў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі (летась даслалі свае работы 17 СМІ). Традыцыйна цырымонія ўзнагароджання праходзіць на Дні беларускага пісьменства, у гэтым годзе 6 найлепшых журналістаў краіны атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі ў памеры 20 базавых велічынь на ХХХ юбілейным Дні беларускага пісьменства, які праходзіў у горадзе Гарадок Віцебскай вобласці.

У намінацыі «Найлепшы аўтарскі матэрыял у рэспубліканскіх друкаваных СМІ і сеткавых выданнях» пераможцай стала мінскі карэспандэнт БелТА Вера Васілеўская. Найлепшай у такой жа намінацыі сярод рэгіянальных выданняў стала рэдактар аддзела сельскай гаспадаркі Іванаўскай раённай газеты «Яноўскі край» Ірына Саломка. Фотакарэспандэнт выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Аляксей Бібікаў і фотакарэспандэнт Гродзенскай рэгіянальнай газеты «Перспектыва» Назар Халько атрымалі ўзнагароды за найлепшыя фотаматэрыялы на тэму ўборачнай кампаніі-2023. Найлепшымі сярод аўтарскіх матэрыялаў, якія выйшлі ў эфір рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ, прызнаны работы вядучай ранішняга шоу «Добрай раніцы, Беларусь» на тэлеканале «Беларусь 1», рэдактара Белтэлерадыёкампаніі Вольгі Венскай і прадзюсара тэлевізійных і радыёпраграм тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Ігара Кандрацьева адпаведна. Заслужаныя ўзнагароды журналістам уручыў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.