Вы тут

Справа для душы


Пацягнула восенню. Нават адчуваецца пах залатой пары. Яшчэ лісце не шапаціць пад нагамі, але ўранку і вечарамі пацягвае прахалодай, свежасцю, нават сырасцю. Памятаю, як у дзяцінстве цягнула дымам — так нагадвалі аб сабе тарфяныя залежы, і яшчэ — бульбай. Гэта быў непаўторны пах. Не той, што дорыць патэльня, калі на ёй шкварчаць дранікі.


З аднаго боку — прыемна, бо асноўныя сельскагаспадарчыя турботы завершаныя. З іншага — крыху сумна. Як бывае, калі здараецца паспяхова завяршыць справу. Так і пра лета. Заўжды насычанае, руплівае, да прыемнай стомленасці. А якая гарычыня была! Нібыта прырода адлюстроўвала геапалітычны клімат. Пыхкалі мы ад той спякоты. А прайшла — і ўжо сумна. І буслоў не хапае, і птушыныя канцэрты сціхлі. Калі і пачуеш, то адзінокага «саліста». І лес нібы просіць прабачэння ў чалавека, загладжвае сваю віну, адорвае баравікамі ды познімі лісічкамі. Лета, да сустрэчы... А самыя добрыя імгненні застануцца з намі ў памяці, у сэрцы. І ў матэрыяльных формах: на фота, у сацыяльных сетках.

Любяць нашы людзі і родныя краявіды, і зямлю, і сваю працу. Цяжкую і такую патрэбную. Я пра хлебаробаў. Ёсць такое шаблоннае успрыманне: «Цік-ток» для бесклапотных падлеткаў і ўрбаністычна настроенай моладзі, «Інстаграм» — для свецкай тусоўкі. На іх старонках шмат ботаксу, кавярань, ды самакатаў. Беларусы гэты штучны кірмаш пыхлівасці напоўнілі больш душэўнымі і светлымі паняццямі. Дзеляцца шчырымі ўражаннямі ад сваёй работы. Кіраўнік дзяржавы падчас наведвання дзіцячага тэхнапарку звярнуўся да школьнікаў ды студэнтаў. І сказаў вельмі важныя словы пра тое, што калі чалавек абірае справу для душы, то і работа будзе прыносіць задавальнне. А калі гармонія ўнутры, то яна паўсюль.

Гледзячы на марафон фатаграфій ды пастоў у сацетках беларусаў, адчуваю нават гонар за суайчыннікаў. Мы — сапраўдныя!!! Не цураемся мазалёў на сваіх далонях, не саромеемся свайго нялёгкага хлеба, тых стомленых твараў хлебаробаў. Мы падабаем не брыдкія карцінкі, не «лёгкія» жарты, а сапраўдную Беларусь. Вось камбайнер у салоне новага КЗС ад «Гомсельмаша», жанчына пазіруе на фоне акуратных цюкоў, дзіця сярод збожжавых палеткаў і з васільком у руках. Звычайнае фота. А які сэнс! Глыбінны. У руках моладзі — наша васільковая Беларусь. Дарэчы, менавіта моладазь — хэдлайнеры трэнду — дзеліцца добрым настроем на рабоце. Новаму пакаленню аграрыяў не саступаюць і ўжо сталыя прафесіяналы. Бо і яны насамрэч любяць ды ганарацца сваёй справай. А цяпер асвоілі прасторы сацыяльных сетак. Ну што ж, і добра. Замест экспансіі постмадэрновых патэрнаў і ўвогуле філасофіі лежабокаў беларусы нават віртуальнае поле зносін замест смецця-пустазелля засеялі добрым насенннем.

Гэта ж не пастаноўка, не ролік ад заходніх піяр-агентаў. Гэты мэйнстрым, тон задаюць самі беларусы. Чым жывуць, тое і дэманструюць. Ці падхопяць трэнд хлебаробаў працаўнікі іншых сфер? Калі такія ж шчаслівыя ад свайго месца работы, то абавязкова. Вось яна, сапраўдная краіна для жыцця. Беларусь, асвечаная сонцам.

Яўген ПУСТАВОЙ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.

Здароўе

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?