Сёння з найвышэйшага пункта Беларусі — гары Дзяржынскай — стартавала маштабная патрыятычная акцыя «Сімвал Адзінства — 2023». Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі раёнаў Мінскай вобласці, актывісты грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі», удзельнікі аўтапрабегу «Сімвал Адзінства — 2023». Сама акцыя складаецца з аўтапрабегу, канцэртаў, дыялогавых пляцовак, але самае галоўнае — з радасці і падзякі за тое, што мы жывём у адзінай краіне, усе разам, у міры і згодзе.
Наша краіна захоўвае свой суверэнітэт і незалежнасць дзякуючы адзінству і велізарнаму інтэлектуальнаму і творчаму патэнцыялу працавітых і ахвотных прынесці карысць свайму народу людзей. Салідарнасць, паразуменне і патрыятызм заўсёды былі і застаюцца галоўнымі якасцямі беларусаў. Гэтыя каштоўнасці дапамагаюць захаваць самабытнасць, нацыянальны гонар, любоў да Айчыны і да сваёй малой радзімы. У Год міру і стваральнай працы Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Патрыёты Беларусі» праводзіць асаблівую акцыю, у выніку якой у Беларусі з'явіцца алея сцягоў. Чакаецца, што на ёй размесціцца больш за 150 сцягоў.
«Мы вырашылі не аб'язджаць 118 раённых цэнтраў, як раней, а сустрэцца ў адным горадзе кожнага рэгіёна, які і стане цэнтрам адзінства, — расказаў журналістам старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» Мікалай Зарубіцкі. — Сёння ў гэтым знакавым месцы — у самым высокім геаграфічным пункце краіны, на вышыні 345 метраў над узроўнем мора, адбылося адкрыццё Рэспубліканскай акцыі «Сімвал Адзінства — 2023». Галоўная мэта — кансалідацыя грамадства. Адбудуцца дыялогавыя пляцоўкі, перадача сцягоў, канцэртныя праграмы... Мы хочам, каб мерапрыемствы праходзілі ў розных фарматах. Мы рады таму, што да нас далучаюцца людзі, мы вельмі адкрытыя. Чым больш нас будзе, тым лепш».
Кіраўнік грамадскага аб'яднання нагадаў, што летась удзельнікі падобнай акцыі праехалі ўсе 118 раённых цэнтраў пад дэвізам «Мы ўсе адзіны механізм».
«У гэтым годзе вырашылі сэнс паглыбіць, — працягнуў Мікалай Зарубіцкі, — вырашылі стварыць у Мінску алею сцягоў рэгіёнаў нашай краіны. На ёй будуць прадстаўлены ўсе сцягі гарадоў і раённых цэнтраў Беларусі. Пад кожным сцягам — QR-код, праз які можна даведацца пра славутасці і гісторыю раёна. Мы ўсе, прымаючы ўдзел у дадзеным мерапрыемстве, робім гісторыю. Нас аб'ядноўваюць сімвалы нашай краіны, родная зямля».
Падчас урачыстай цырымоніі таленавітыя і заслужаныя прадстаўнікі рэгіёнаў — настаўнікі, пісьменнікі, работнікі сельскай гаспадарцы, дарожнай службы, лекары — перадалі сцягі раёнаў і гарадоў Мінскай вобласці выхаванцам ваенна-патрыятычнага клуба «Граніт». Апошнія перадалі палотны старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Патрыёты Беларусі» Мікалаю Зарубіцкаму. Урачыстая перадача сцягоў адбылася каля архітэктурнай кампазіцыі «Сцяг Радзімы», што ўсталявана на найвышэйшым пункце нашай краіны.
Сёння ўдзельнікі акцыі наведаюць Магілёў, 9 верасня — Гродна, 11 верасня — Віцебск, 12 верасня — аграгарадок Ленін у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, 15 верасня — Баранавічы ў Брэсцкай вобласці. Завершыцца акцыя ў Мінску.
Падчас цырымоніі перадачы сцягоў на гары Дзяржынскай было адзначана, што ўсе мы — частка адной краіны. Кожны чалавек, кожны населены пункт, важны. І толькі разам мы зможам зрабіць нашу краіну яшчэ мацнейшай.
Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота аўтара
Дзяржынскі раён
Ён прапаноўвае грамадска-палітычны відэакантэнт, галоўныя навіны і ўсе тэлеканалы анлайн.
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы — абавязковы атрыбут восені.