Вы тут

У Йошкар-Але прэзентуюць беларускую літаратуру


У Саюза пісьменнікаў Беларусі склаліся добрыя творчыя адносіны з літаратарамі Марый Эл. У Мінск на розныя імпрэзы, кніжныя, літаратурныя святы ў апошнія гады прыязджалі пісьменнікі Святлана Грыгор’ева, Юрый Салаўёў. Перакладчыкамі твораў беларускіх пісьменнікаў на старонках марыйскага літаратурна-мастацкага часопіса «Ончыко» («Наперад») выступалі Юрый Салаўёў, Генадзь Аяр, Святлана Грыгор’ева, Ігар Папоў.


Фота: pixabay.com/

Вось і жнівеньскі, за 2023 год, нумар «Ончыко» прысвечаны беларускай літаратуры. На гэты раз вялікая падборка перакладзеных на марыйскую мову твораў складаецца са здабыткаў беларускай дзіцячай літаратуры — як з таго, што напісана класікамі, так і з твораў сучасных пісьменнікаў. Юныя чытачы Марый Эл адкрыюць для сябе на роднай мове апавяданні і казкі Уладзіміра Караткевіча, Станіслава Шушкевіча, Пятра Рунца, Клаўдзіі Каліны, Раісы Баравіковай, Анатоля Зэкава і іншых аўтараў. Перакладчыкам выступіў празаік Юрый Салаўёў. 

— Мяне даўно прываблівае беларуская літаратура, — расказвае Юрый Салаўёў. — Планую выдаць на сваёй роднай мове анталогію з лепшымі творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў. Я шмат што ўжо пераклаў для гэтай кнігі. У рэалізацыі праекта спадзяюся на падтрымку сваіх сяброў, марыйскіх літаратараў, якія займаюцца мастацкім перакладам. 

Руплівасць Юрыя Салаўёва выклікае павагу, падштурхоўвае і беларускіх літаратараў да большай ўвагі да здзяйсненняў марыйскіх пісьменнікаў. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?