Вы тут

Узіраючыся ў лёс раманіста і акадэміка


Зусім невялікім накладам пабачыла свет манаграфія дасведчаных навукоўцаў Валянціны Локун і Вольгі Русілкі «Палескі дзівасіл: нарыс жыцця і творчасці Уладзіміра Гніламёдава».


Як адзначаецца ў анатацыі, у кнізе робіцца спроба асэнсаваць феномен Уладзіміра Гніламёдава — асобы першай велічыні ў сучаснай беларускай гуманітарнай навуцы і літаратуры. Выкарыстоўваючы шматлікія архіўныя і эпісталярныя матэрыялы, прыводзячы фрагменты сваіх гутарак з вучоным і пісьменнікам, аўтары прасочваюць працэс станаўлення і развіцця яго методыкі літаратуразнаўчага аналізу , раскрываюць глыбіню і арыгінальнасць раманнай творчасці, спецыфіку пісьменніцкага майстэрства, індывідуальнага мастацкага стылю.

Уладзімір Гніламёдаў — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, аўтар дзесяткаў літаратурна-крытычных і літаратуразнаўчых кніг, многіх раманаў. Чалавек, да меркаванняў якога прыслухоўваецца гуманітарная эліта нашай краіны, з’яўляецца аўтарытэтам у розных галінах гуманістыкі.

Гартаючы старонкі даследавання Валянціны Локун і Вольгі Русілкі, пранікаешся глыбінёй народнага жыцця, у якой зазірнуў вучоны еўрапейскага масштабу, пісьменнік, які ўжо здолеў агледзець беларускае жыццё. «Быць бліжэй да сваёй сутнасці, да каранёў, да гісторыі свайго роду і народа — да гэтага кліча нас „Палескі дзівасіл“ і сваім жыццём, і творчасцю. Дазвольце да яе дакрануцца», — піша ва ўступным слове да кнігі знакаміты літаратуразнаўца Вольга Русілка. «Быць бліжэй да сваёй сутнасці», — самы шматзначны тэстамент.

Раім усім прачытаць «Палескі дзівасіл» Валянціны Локун і Вольгі Русілкі, дасве0434аных даследчыкаў беларускай літаратуры.

Максім ПЯСЧАНСКІ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.