Вы тут

Мінск адзначае Дзень горада


Бліжэйшыя выхадныя, 9-10 верасня, у Мінску праходзяць пад знакам святкавання Дня горада. Мінчан і гасцей сталіцы запрашаюць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, паведамляе БелТА.


Так, у 11.00 адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да стэлы «Мінск — горад-герой». У парку ім. Горкага з 12.00 да 18.00 разгорнецца пляцоўка «Мінск маладзёжны», у парку Перамогі праходзяць VII міжнародныя спаборніцтвы «Наймацнейшы пажарны-выратавальнік — 2023».

На зялёнай зоне ўздоўж пр. Пераможцаў (паміж Стэлай «Мінск — горад-герой» і Палацам спорту) прадставяць розныя эпохі з жыцця сталіцы на фестывалі гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны» лакацыя будзе працаваць 9 верасня з 12.00 да 23.00, 10 верасня — з 10.30 да 12.00.

На тэрыторыі Верхняга горада на плошчы Свабоды з 12.00 да 17.00 на фестывалі нацыянальных культур можна будзе азнаёміцца з кухняй і творчасцю розных народаў. Ля Палаца дзяцей і моладзі з 11.00 да 16.00 будзе працаваць пляцоўка «Мінск адукацыйны».

Цікавыя мерапрыемствы запланаваны ля Палаца спорту: з 12.00 да 17.00 усіх запрашаюць на Міжнародны алімпійскі дзень і закрыццё мотасезона H.O.G. Rally Minsk, у 18.00 — 23.00 — на святочны канцэрт да 956-годдзя горада, дзе акрамя зорак беларускай эстрады выступяць маладзёжныя калектывы. Таксама ўпершыню тут на адкрытай пляцоўцы адбудзецца цырымонія ўручэння ўзнагарод і званняў «Мінчанін года», «Ганаровы грамадзянін Мінска».

Завяршэннем вечара ў 23.00 стане маляўнічы феерверк. Яго запусцяць у скверы Старасцінская слабада.

У раёнах гулянні разгорнуцца на наступных лакацыях: у Заводскім раёне з 10.00 да 22.00 на пляцоўцы ля «Чыжоўка Арэны», у Ленінскім раёне — з 12.00 да 17.00 у Лошыцкім парку, у Маскоўскім раёне — з 11.00 да 19.00 у парку Паўлава, у Кастрычніцкім раёне — з 13.00 да 18.00 у парку «Курасоўшчына», з 15.00 да 17.00 — у мікрараёне Сокал, у Партызанскім раёне — з 12.00 да 18.00 у парку экстрэмальных відаў спорту, у Першамайскім раёне — з 12.00 да 18.00 у скверы па вул. Каліноўскага, з 12.00 да 18.00 у парку Чалюскінцаў.

Савецкі раёне запрашае гасцей з 11.00 да 19.00 у сквер Мулявіна, з 16.00 да 21.00 — у Lakeside Park, Фрунзенскі раён — з 12.00 да 18.00 у парк 60-годдзя Кастрычніка, Цэнтральны раён — з 12.00 да 19.00 у парк Перамогі.

Святкаванне працягнецца 10 верасня. Асноўным мерапрыемствам гэтага дня стане Мінскі паўмарафон.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.