Спартыўны горад праводзіць свой дзень нараджэння ў спартыўным рытме. У самым цэнтры Мінска разгарнуўся своеасаблівы спартыўны гарадок — тут праходзіць Алімпійскі дзень. На шматлікіх пляцоўках прадстаўлены разнастайныя віды спорту, майстар-класы праводзяць алімпійскія чэмпіёны і прызёры, чэмпіёны свету. Кожны жадаючы можа зрабіць сэлфі ці ўзяць аўтограф у свайго куміра. Яркім элементам алімпійскага дня стаў мотапарад. Да цырымоніі адкрыцця свята да Палаца спорту прыбылі тысячы байкераў — удзельнікаў H.O.G. Rally. Раніцай яны пабывалі на Кургане Славы, дзе ўсклалі кветкі да помніка каменю з нагоды 75-годдзя Вялікай Перамогі. Пасля калона матацыклістаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Германіі накіравалася ў цэнтр сталіцы.
«Вельмі прыемна, што на свята ў Мінску прыйшло шмат людзей. Надвор’е цудоўнае, мы падрыхтавалі розныя актыўнасці. Такія святы людзей аб’ядноўваюць і гэта выдатна», — адзначыў Віктар Лукашэнка, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Ён таксама прыняў удзел у мотапарадзе. Як заўважыў Віктар Лукашэнка, у байкераў і спартсменаў шмат агульнага, многія спартсмены самі ездзяць на матацыклах, і многія байкеры займаюцца спортам.«У спартсменаў і байкераў шмат агульнага, пачынаючы ад прынцыпаў і заканчваючы здаровым ладам жыцця. Таму ў нас атрымалася вельмі ўдалая калабарацыя», — адзначыў кіраўнік НАК Рэспублікі Беларусь.
Па словах старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухарава, самае галоўнае, што на алімпійскі дзень прыйшло шмат моладзі. «Спадзяюся, ніхто з іх сёння не застанецца раўнадушным і ў хуткім часе запішуцца ў спартыўныя секцыі. Праведзеныя ў Мінску ІІ Гульні краін СНД паказалі, што спорт у нашым горадзе любяць, мы фіксуем вялікі прыток маладых людзей у секцыі пасля Гульняў і я думаю, што сённяшняе мерапрыемства дакажа, што спорт гэта наш нацыянальны здабытак», — падкрэсліў ён.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота Віктара Іванчыкава
Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.
Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.
З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?