Вы тут

Мінскі паўмарафон сабраў 15 тысяч удзельнікаў


Традыцыйнае спартыўнае свята сабрала аматараў бега з 17 краін. Самай масавай стала дыстанцыя на 5 кіламетраў. Пераможцамі на ёй сталі Таццяна Рацкевіч і Аляксандр Шусцік. Першымі да фінішу дыстанцыі ў 10 кіламетраў прыбеглі Таццяна Шабанава і Уладзіслаў Церашонак. Галоўную дыстанцыю ў 21.097 км першымі пераадолелі Марына Даманцэвіч і Рынас Ахмадзееў.


«Была ўпэўнена ў сабе і сваёй перамозе. Настройвалася толькі выйграваць, таму змагалася да канца, прытрымлівалася сваёй тактыкі. Зрабіла ўсё так, як і планавала, таму задаволеная», — падзялілася Марына Даманцэвіч. 

Яшчэ ў мінулым годзе паўмарафон змяніў бегавую трасу. А ўдзельнікі забега 2023 года фінішавалі ў спартыўным сэрцы нашай краіны — у лёгкаатлетычным ядры Нацыянальнага алімпійскага стадыёна «Дынама». Такім чынам аматары бегу не толькі атрымалі эмоцыі ад відаў нашай сталіцы, але і крыху дакрануліся да тых пачуццяў, якія адчувае прафесійны спартсмен, выступаючы на міжнародных спаборніцтвах.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».