У гарачае надвор’е ў кітайскіх правінцыях Хэбэй, Шэньсі і Юньнань для астуджэння некаторых памяшканняў ужываюць не кандыцыянеры, а геатэрмальную энергію, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гаа Сяажун, генеральны дырэктар кітайскай кампаніі па геатэрмальнай энергетыцы Sinopec Green Energy Geothermal Development, паведаміў, што для астуджэння замест кандыцыянавання яны прымяняюць неглыбокую геатэрмальную энергію. Пад зялёнымі насаджэннямі і дарогамі на глыбіні прыкладна 120 метраў знаходзіцца каля 280 свідравін. Па трубах падземнае цяпло выводзіцца вонкі, а дзякуючы дзеянню цеплавой помпы паміж грунтам і вадой адбываецца цеплаабмен. «Узімку мы „забіраем“ цеплыню з грунта для абагравання памяшканняў. Улетку мы „адпампоўваем“ гэтую цеплыню з памяшканняў і „выпускаем“ яе ў грунт, а таксама вырабляем халодную ваду тэмпературай каля 11 градусаў Цэльсія. Халодная вада падаецца да вентылятара праз цыркуляцыйную помпу, і з гэтай халоднай вады „выдзімаецца“ халоднае паветра», — патлумачыў Гаа Сяажун.
Да канца 2020 года аб’ём прамога выкарыстання геатэрмальнай энергіі ў Кітаі дасягнуў 40,6 ГВт, што складала 38 працэнтаў ад сусветнага аб’ёму. Па гэтым паказчыку Кітай займае першае месца ў свеце ўжо некалькі гадоў запар. Плошча абагравання і астуджэнні геатэрмальнай энергіяй у Кітаі дасягнула каля 1,4 мільярда кв. метраў, сярэднегадавыя тэмпы росту паказчыка склалі амаль 23 працэнтаў.
Чаму ж перавага аддаецца геатэрмальнай энергіі? Па словах спецыялістаў, гэта звязана з такімі фактарамі, як шырокае распаўсюджванне і вялікія запасы геатэрмальных рэсурсаў, іх стабільнасць і надзейнасць, а таксама відавочнае скарачэнне выкідаў вугляроду. У Кітаі размеркаванне энергетычных рэсурсаў мае рэгіянальны характар. Напрыклад, у Паўночна-Заходнім Кітаі больш такіх крыніц энергіі, як вугаль, вецер і святло, у той час як на поўдні больш водных рэсурсаў.
Геатэрмальная энергія распаўсюджана адносна шырока, і пры яе выкарыстанні выкіды вугляроду практычна роўныя нулю. Дзякуючы курсу на «зялёнае развіццё» экалагічна чыстая геатэрмальная энергія прыцягвае вялікую ўвагу. «Геатэрмальную энергію можна выкарыстоўваць па-рознаму ў залежнасці ад розных тэмператур. Возьмем у якасці прыкладу павет Міду ў горадзе Далі, што ў правінцыі Юньнань. Ён багаты на геатэрмальныя рэсурсы з сярэдняй і высокай тэмпературай. Геатэрмальная энергія з тэмпературай ніжэй за 45 градусаў Цэльсія можа быць выкарыстана для развіцця галін аховы здароўя, напрыклад, гарачых крыніц, ад 45 да 60 градусаў — для ацяплення, ад 60 да 90 градусаў — для цяплічнай гаспадаркі. Геатэрмальная энергія з тэмпературай вышэй за 90 градусаў Цэльсія можа быць выкарыстана для выпрацоўкі экалагічна чыстай электраэнергіі. Чым вышэй тэмпература, тым вышэйшая эфектыўнасць выпрацоўкі электраэнергіі, і тым танней яна абыходзіцца», — паведаміў Ван Шаньмінь, прэзідэнт Асацыяцыі геатэрмальнай прамысловасці Тыбета.
Садзейнічанне развіццю геатэрмальнай энергетыкі ў апошнія гады часта ўключалася ў адпаведныя планы энергетычнага развіцця. У «Меркаваннях аб садзейнічанні развіццю і выкарыстанню геатэрмальнай энергіі», апублікаваных Нацыянальным упраўленнем энергетыкі Кітая, паведамляецца, што ў параўнанні з 2020 годам да 2025-га плошча прымянення геатэрмальнай энергіі ў краіне павялічыцца на 50 працэнтаў, а ўстаноўленая магутнасць геатэрмальнай энергетыкі ў краіне падвоіцца.
Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.
Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.
З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?