Вы тут

Кампанія Tencent паведаміла аб заўважным росце даходаў


Кітайскі інтэрнэт-гігант Tencent паведаміў аб заўважным росце даходаў і чыстага прыбытку ў другім квартале ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле апублікаваных фінансавых вынікаў, у красавіку-чэрвені Tencent атрымала даходы ў памеры больш за 149,2 мільярда юаняў (каля 20,7 млрд. долараў), што на 11 працэнтаў больш у гадавым вылічэнні. З пачатку гэтага года кампанія фіксуе такі рост даходаў ужо два кварталы запар.

Цягам другога квартала чысты прыбытак кампаніі павялічыўся на 33 працэнты ў параўнанні з такім жа часам летась і склаў больш за 37,5 мільярда юаняў. Як зазначаецца ў паведамленні, даход у сектары фінансавых тэхналогій і бізнэс-паслуг павялічыўся на 15 працэнтаў у гадавым вылічэнні і склаў 48,6 млрд. юаняў, што зрабіла гэты сегмент дзейнасці асноўнай крыніцай даходаў Tencent. На працягу дзевяці кварталаў запар гэты напрамак забяспечвае больш як 30 працэнтаў ад агульных даходаў кампаніі.

Даход ад рэкламнай дзейнасці ўзрос на 34 працэнты ў гадавым вылічэнні і дасягнуў 25 млрд. юаняў. Як сведчаць дадзеныя справаздачы, у першым паўгоддзі кампанія Tencent інвесціравала ў даследаванні і распрацоўкі каля 31,2 млрд. юаняў. Па словах старшыні савета дырэктараў і галоўнага выканаўчага дырэктара Tencent Ма Хуатэна, кампанія працягне ўкараняць інавацыі, у тым ліку за кошт выкарыстання генератыўнага штучнага інтэлекту (ШІ), а таксама ўдасканальваць сваю ўласную базавую мадэль ШІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.

Здароўе

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?