Вы тут

На Любаншчыне адкрылі абноўлены пажарны аварыйна-ратавальны пост


Пад абаронай дадзенага падраздзялення знаходзіцца некалькі населеных пунктаў, у тым ліку тыя, якія мяжуюць са Слуцкім і Старадарожскім раёнамі. У раёне выезду паста размешчаны значныя сацыяльныя аб’екты: школы, бальніца, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, аддзяленне кругласутачнага знаходжання людзей, інтэрнат, вытворчыя аб’екты.


На баявым дзяжурстве штодзень знаходзяцца два аддзяленні, на ўзбраенні ў якіх — аўтацыстэрна і рэзервовая тэхніка.

Як адзначыў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей ЛАПАНОВІЧ, нягледзячы на ціск, які аказваецца на нашу краіну, будуюцца новыя аб’екты: школы, садкі, бальніцы, абнаўляюцца падраздзяленні МНС. «Усё гэта робіцца для беларусаў, — падкрэсліў ён. — Неўзабаве адкрые свае дзверы новае пажарнае дэпо ў Вілейцы, плануецца будаўніцтва новага будынка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у Любані. Толькі за апошнія два гады ў падраздзяленні МНС вобласці паступіла больш за 80 адзінак аварыйна-ратавальнай тэхнікі. Гэта важна для таго, каб ратавальнікі маглі на высокім узроўні выконваць пастаўленыя перад імі задачы».

Словы ўдзячнасці ратавальнікам за службу выказаў намеснік старшыні Любанскага райвыканкама. «Стварэнне камфортных умоў для супрацоўнікаў МНС — важны элемент у забеспячэнні боегатоўнасці падраздзялення, магчымасць трэніравацца і развіваць прафесійныя навыкі», — перакананы Дзмітрый Сухан.

З важнай падзеяй павіншавала супрацоўнікаў падраздзялення і старшыня сельвыканкама. «Ваша служба і небяспечная, і цяжкая, — падкрэсліла Ядвіга Ярохіна. — Вы заўсёды знаходзіцеся ў зоне небяспекі. Жадаю, каб было як мага менш працы. Міру, здароўя вам і вашым сем’ям, а мы, органы ўлады, будзем дапамагаць вам у нялёгкай, але вельмі патрэбнай грамадству справе».

Па заканчэнні мерапрыемства ратавальнікі раённага аддзела атрымалі граматы і падзякі ад кіраўніцтва ўпраўлення і органаў улады. Музычныя нумары, якія прагучалі ад работнікаў Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, стварылі настрой гасцям мерапрыемства і падкрэслілі ўрачыстасць цырымоніі. Па традыцыі — і рытуал асвячэння асабовага складу і будынка посту.

Супрацоўнікі ведамства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць свайго калегі Аляксандра Раманене, які загінуў пры выкананні службовага абавязку, і ўсклалі кветкі да памятнай дошкі, устаноўленай у падраздзяленні.

Вераніка КАНЮТА

Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Натурпрадукт у спадчыну

Натурпрадукт у спадчыну

Як Якуб Колас атрымліваў па два ўраджаі з адной градкі, і што з «даўно забытага старога» актуальна на хвалі цікавасці да эказемляробства.

Экалогія

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Змяненні клімату: прычыны і перспектывы

Заклікаюць скарачаць выкіды CO2 аж да нулявых паказчыкаў, укараняць зялёныя тэхналогіі.

Грамадства

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

«Абяцаюць вялікія грошы і меры канспірацыі, але ўсе закладчыкі затрымліваюцца»

Праваахоўнікі расказалі, як маладых людзей вярбуюць для распаўсюджвання наркотыкаў і чым гэта звычайна заканчваецца.

Грамадства

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

У Беларусі прайшоў Адзіны дзень галасавання

Аб тым, як праходзіць Адзіны дзень галасавання, — у паведамленнях нашых карэспандэнтаў.