Вы тут

Як Мінск адсвяткуе Сусветны дзень без аўтамабіля


З 16 па 22 верасня ў Мінску будзе праводзіцца «Тыдзень мабільнасці». Розныя мерапрыемствы, прысвечаныя экалагічнай акцыі, на працягу сямі дзён будуць праводзіцца ў сталіцы, а фінальную кропку паставіць «Сусветны дзень без аўтамабіля» ў пятніцу 22 верасня.


Мінск іспытвае вялікую нагрузку ад выбрасаў аўтатранспарту. Па статыстыцы 80% шкодных выбрасаў прыходзіцца на аўтамабілі і толькі 20% на прамысловыя прадпрыемствы сталіцы.

«Дзень без аўтамабіля» святкуецца ў нас ужо 8-ы год. Згодна дадзеным міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, такая акцыя дазваляе скараціць да 100-200 тонн выбрасаў шкодных элементаў ад аўтамабіляў па ўсёй рэспубліцы.

«У Мінску каля 600 тыс. аўтамабілістаў, з якіх прыкладна 10% (60 тыс.) маюць электрамабілі», — расказаў Сяргей Бабіч, начальнік кіраўніцтва ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. І для ўсіх гэтых людзей 22 верасня будзе дзейнічаць бясплатны праезд у грамадскім транспарце пры прад’яўленні вадзіцельскага пасведчання.

Як можна паўдзельнічаць у тыдні мабільнасці 

У кожнага ёсць магчымасць паўплываць на экалагічны стан краіны. 16 верасня будзе арганізаваны велапрабег, які пачнецца з плошчы Якуба Коласа а 10 гадзіны раніцы і скончыцца побач з Ваеннай акадэміяй. 17 верасня таксама можна прыняць удзел у велапрабегу, старт ад Нацыянальнай бібліятэкі. 

А калі ў вас ёсць дзеці, 16 верасня прыходзьце на акцыю «Першы ровар» у Сонечнай даліне. На ёй пройдзе адбор моладзі ў спартыўны клуб. 23-ага акцыя паўтарыцца ўжо побач з Нацыянальнай бібліятэкай.

Для тых, хто цікавіцца электратранспартам, увесь тыдзень будзе працаваць выстава электракараў у гандлёвым цэнтры «Сталіца».

Што адбудзецца на дзень без аўтамабіля 

Для тых, хто абярэ «экалагічны транспарт» для руху, будзе адразу некалькі прыемных навінаў: «Eleven» i «Whoosh» прадставіць зніжку на арэнду самакатаў, а «Еўраторг» будзе раздаваць бясплатныя фрукты ў чатырох кропках гораду:

  • Уваход у цэнтральны батанічны сад;
  • На веласцежцы недалёка ад «Мінск-Арэна»;
  • Праспект Партызанскі, 30;
  • Праспект Дзяржынскага, 13, побач з шматпавярховым паркінгам.

У парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка пройдзе забег для ўсіх жадаючых. Для сямей Цэнтрам экалагічнага выхавання і развіцця будзе арганізаваны асобны прабег па экалагічных сцежках Чыжоўскага вадасховішча. Калі бегаць вам нязручна — можна прыняць удзел у велапрабегу. Старт з вуліцы Маякоўскага, 129.

Вуліца Леніна будзе перакрывацца ўжо з 6:00 і, як мяркуецца, да 24:00. Тут будзе ўстаноўлена вялікая сцэна. Асноўныя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы пачнуцца а 16 гадзіне. На 18.00 запланавана ўрачыстае адкрыццё свята.

«Таму лепшы сродак адсвяткаваць дзень без аўтамабіля — не карыстацца сваім аўтамабілям. Прайсціся пешшу, скарыстацца грамадскім транспартам або роварам, скейтбордам ці самакатам», — адзначыла намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Дубік.

Міхаіл МУРЗА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.