Як адзначаецца ў дакладзе Кітайскага навукова-даследчага інстытута турызму, сёлета ў летнім сезоне ўнутраны турпаток у Кітаі склаў каля 1,84 мільярда чалавек, а прыбытак ад унутранага турызму — 1,21 трлн юаняў (165,5 мільярда долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Турыстычная актыўнасць аказалася прыкметна вышэйшай, чым у той жа час у 2019 годзе, многія славутасці краіны прынялі рэкордную колькасць наведвальнікаў. Паводле дадзеных турыстычных сэрвісаў, аднаўленне турыстычнага рынку летам набірала вялікія абароты. Як паказваюць дадзеныя платформаў Meituan і Dianping, колькасць турыстычных браніраванняў у гэтым летнім сезоне значна ўзрасла ў параўнанні з 2019-м. У дакладзе сацсеткі Douyin (кітайская версія TikTok) адзначаецца, што гэтым летам яе карыстальнікі здзейснілі звыш 400 мільёнаў турыстычных паездак, а колькасць пошукавых запытаў, звязаных з турызмам, перавысіла паўмільярда, павялічыўшыся на 147 працэнтаў у гадавым вылічэнні.
Як вынікае з дакумента Кітайскага навукова-даследчага інстытута турызму, падвышаная актыўнасць турыстычнага рынку выявілася ў розных сферах, уключаючы транспарт, гатэлі, харчаванне, шопінг і забавы. Паводле дадзеных інстытута, у гэтым летнім сезоне кітайскія турысты аддалі асаблівую перавагу тых напрамках, дзе можна было выратавацца ад спёкі або наведаць канцэрты, музычныя фестывалі і буйныя спартыўныя мерапрыемствы. Акрамя гэтага, вялікую папулярнасць набралі начны і сямейны турызм, а таксама шопінг-туры.
Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.
Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.
З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?