Вы тут

У Кітаі паскораць развіццё марыкультуры


Кітай паскорыць развіццё глыбакаводнай і далёкаморскай марыкультуры ў рамках намаганняў па забеспячэнні харчовай бяспекі краіны ў тым ліку шляхам папаўнення сваёй «блакітнай жытніцы». Аб гэтым заявіў прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як адзначылі ў ведамстве, развіццё марыкультуры ў глыбакаводных раёнах садзейнічае павелічэнню паставак высакаякасных прадуктаў марскога рыбалоўства і паскарэнню мадэрнізацыі марыкультуры пры абароне марскога экалагічнага асяроддзя.

У міністэрстве заявілі, што попыт на марскую прадукцыю, які расце, і пастаяннае скарачэнне плошчаў пад рыбаводства на сушы і ў прыбярэжных акваторыях азначаюць, што галіна глыбакаводнай і далёкаморскай марыкультуры валодае вялікім патэнцыялам развіцця.

Кітай дабіўся поспехаў у развіцці тэхналогій марыкультуры і селекцыі. У мінулым годзе аб’ём вытворчасці глыбакаводнай марыкультуры ў краіне склаў 393 тысячы тон — гэта больш за 20 працэнтаў ад агульнага аб’ёму вытворчасці прадукцыі марыкультуры ў КНР.

Кітайскія ўлады апублікавалі кіруючыя прынцыпы, якія заклікаюць да намаганняў па прасоўванні развіцця глыбакаводнай і далёкаморскай марыкультуры па ўсім вытворчым ланцужку. Дакумент уключае меры па паляпшэнні прасторавага размяшчэння марыкультуры, садзейнічанні даследаванням і распрацоўкам тэхналогій і абсталявання для марыкультуры, а таксама ўзмацненню кантролю за выкананнем стандартаў бяспекі на вытворчасці.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, у першым квартале гэтага года ў марской эканоміцы Кітая адзначалася тэндэнцыя актыўнага аднаўлення. Валавы марскі прадукт краіны вырас на 5,1 працэнта ў гадавым вылічэнні і дасягнуў 2,3 трыльёна юаняў (каля 321,7 млрд. долараў), што складае 8,2 працэнта ВУП краіны.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Сяргей Кавальчык: Самае каштоўнае ў жыцці даецца бясплатна

Сяргей Кавальчык: Самае каштоўнае ў жыцці даецца бясплатна

Размова з мастацкім кіраўніком тэатра імя М. Горкага.