15 верасня бібліятэкі ўсёй краіны адзначаюць сваё прафесійнае свята. У гэты дзень «Звязда» вырашыла наведаць Нацыянальную бібліятэку Беларусі і паглядзець, што цікавага там падрыхтавалі для наведвальнікаў.
З унікальнага і зусім незвычайнага: у гасцей бібліятэкі з’явілася магчымасць наведаць фондасховішча у межах экскурсіі (раней наведвальнікаў туды быў уваход увогуле забаронены). Цяпер жа людзі сваімі вачыма могуць убачыць, як захоўваюцца кнігі, і які яны робяць шлях ад моманту заказу да атрымання чытачом.
Таксама ў гэты дзень дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў экскурсіі-квэсце «У пошуках спадчыны Францыска Скарыны». Падчас квэста яны з дапамогай карты і схаваных у бібліятэцы падказак. разгадвалі рэбусы і галаваломкі. Тым самым знаёмячыся з цікавымі фактамі з жыцця Францыска Скарыны і гісторыі нашай краіны.
Да таго ж ўсе жадаючыя маглі наведаць адкрыццё выставы «Бацькаўшчына. У пошуках страчанага», якая сабрала самыя каштоўныя аб’екты з Фонду грамадскага дзеяча і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, а таксама азнаёміцца з тэматычнай кніжнай выставай «Бібліятэчная справа: гісторыя і сучаснасць».
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.
Россып пазнавальных і забаўляльных эфірных навінак знойдуць тэлеглядачы на канале «Беларусь 2».
Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?