Вы тут

Каля 5 тысяч супрацоўнікаў МУС сабраліся ў Гаранях на II Рэспубліканскі турыстычны злёт


16 верасня ў Гаранях (Мінскі раён) адбыўся II Рэспубліканскі турыстычны злёт Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які сабраў каля пяці тысяч супрацоўнікаў і членаў іх сем’яў з усіх рэгіёнаў краіны.


Мерапрыемства пачалося з 78-кіламетровага велапрабегу з удзелам кіраўніцтва міністэрства, які завяршыўся ў Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў МУС. 

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў адзначыў: «Рады вітаць усіх на рэспубліканскім турыстычным злёце МУС, які ўжо стаў традыцыйным. Здаровы лад жыцця — адзін з нашых прыярытэтаў. Акрамя таго, спорт — гэта згуртаванасць, а нам без яе ніяк нельга. Мы не раз паказалі, што з’яднаныя ва ўсім — і ў працы, і на спартыўных пляцоўках. Што б не адбывалася, мы застаемся адной камандай, якая выконвае пастаўленыя задачы».

Удзельнікі спаборніцтваў змагаліся ў перацягванні каната, пляжным валейболе, пераадоленні паласы перашкод «Bison Race».

У перацягванні каната перамагла каманда Гродзеншыны, другое месца ў каманды ўнутраных войскаў, каманда ГУУС Мінгарвыканкама — на трэцім месцы.

У пляжным валейболе лепшай была каманда Дэпартамента аховы, серабро і бронзу заваявалі гродзенцы і брастчане.

На паласе перашкод не было роўных камандзе з Віцебска, другое і трэцяе месцы — у каманд Мінскай вобласці і цэнтральнага апарата МУС.

Чэмпіёнскі кубак у агульнакамандным заліку заслужана быў уручаны прадстаўнікам УУС Гродзенскага аблвыканкама, сярэбраныя медалі ў каманды цэнтральнага апарата МУС, бронзавыя — у брастчан.

— Другі Рэспубліканскі турыстычны злёт МУС прайшоў паспяхова, — падвёў вынікі намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Карзюк. — Міністэрства ўнутраных спраў набірае абароты ў гэтай дзейнасці. Гаворка ідзе пра клопат пра супрацоўнікаў, іх сем’і, падрастаючае пакаленне. Сённяшні дзень паказаў, што мы можам арганізаваць любое мерапрыемства. Калі мы разам — мы моцныя! Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства жадаю ўсім здароўя і дабра. Няхай над нашай краінай заўсёды будзе мірнае неба, а людзі жывуць шчасліва і бяспечна!

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.

Здароўе

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?