Вы тут

Гаспадаркі Беларусі намалацілі амаль 7452 тыс. тон збожжа, уключаючы рапс


У Беларусі на 17 верасня намалочана збожжа, уключаючы рапс, 7451,9 тыс. т. з іх 6195 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 991,9 тыс. т рапсу. Пра гэта паведамілі ў Мінсельгасхарчы.


Фота: pixabay.com

У ведамстве нагадалі, што ўборка кукурузы на зерне вядзецца ў чатырох абласцях Беларусі: Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай. У цяперашні час убрана 8,52 тыс. га, намалот склаў 62,5 тыс. т. ураджайнасць — 73,3 ц з аднаго га. Зялёнай масы кукурузы сабрана 8421,7 тыс. т.

Таксама працягваецца ўборка крупяных культур. У цяперашні час намалочана грэчкі 34,5 тыс. т, ураджайнасць складае 15 ц/га. Проса намалочана 16,2 тыс. т, ураджайнасць — 19,3 ц/га.

Аграрыі таксама нарыхтавалі 99,3 тыс. т ільнотрасты. Пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур салома убрана на 81,2% да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны збіраюць бульбу. У цяперашні час накапана 226,2 тыс. т, ураджайнасць бульбы — 353,6 ц/га.

У краіне вядзецца ўборка цукровых буракоў. Накапана 599,7 тыс. т, іх ўраджайнасць склала 451,8 ц / га.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.

Здароўе

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?