Вы тут

Лукашэнка: «Адзінства для нас — галоўная ўмова захавання дзяржавы. А значыць, пытанне выжывання нас як нацыі»


У дзень народнага адзінства на «Мінск-арэне» аб’ядналася ўся краіна. У спартыўна-культурыным комплексе адбыўся патрыятычны форум «Мы — беларусы!», прысвечаны Дню народнага адзінства. На форум прыбылі шматлікія дэлегацыі ад усіх абласцей і горада Мінска. На трыбунах «Мінск-арэны» — прадстаўнікі розных прафесій, члены грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. На форуме таксама прысутнічаюць кіраўнікі дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый, кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў. Сюжэт форуму пабудаваны на апавяданні аб сучаснай Беларусі: яе традыцыях, дасягненнях і будучыні. Сцэнарысты яскравага шоў паказалі, што беларускі народ ганарыцца сваёй тэрытарыяльнай цэласнасцю, незалежнасцю і сваімі дасягненнямі. У сцэнаграфічным і тэхнічным рашэнні шоу выкарыстаны сучасныя тэхналогіі.


Фота: БелТА

Па традыцыі, у свяце прымае ўдзел і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што 17 верасня — Дзень народнага адзінства, нашага адзінства, адзінства беларускага народа, сімвалам якога стаў 1939 год — год уз’яднання беларускіх зямель у межах адзінай дзяржавы.

«Сам час глабальнага перадзелу свету вярнуў гэтую дату ў наш каляндар дзяржаўных святаў, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, — Чым больш мы бачым, як разбураюцца сучасныя дзяржавы, як народы губляюць Радзіму, дом, традыцыі, тым больш пільна ўглядаемся ў гісторыю роднай зямлі. Зямлі, якая тысячы гадоў таму сустрэла нашых старажытных продкаў суровым кліматам, навучыла трымацца разам, каб выжыць і стаць гаспадарамі у сваім доме. І мы разумеем, што па сутнасці няма новых выклікаў. Няма нечаканых паваротаў у гісторыі. Ёсць забытыя старыя ўрокі і пагрозы. І ёсць абарона — шматвяковы вопыт, які навучыў нас быць разам і ў шчаслівыя, і ў цяжкія часы», — сказаў ён. 

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на працягу многіх стагоддзяў беларусы былі адзіным цэлым: калі прымалі хрысціянства; калі трымалі ўдар германскага Тэўтонскага ордэна; калі ваявалі з французскім войскам Напалеона; калі абаранялі сваю веру, мову і культуру; калі ў адзіным парыве з брацкімі савецкімі народамі стваралі аснову сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці, уставалі на барацьбу з фашысцкай агрэсіяй і адраджалі савецкую краіну з попелу Вялікай Айчыннай вайны. І калі на абломках Савецкага Саюза пачалі будаваць суверэнную Беларусь.

«Нам, беларусам, не трэба расказваць, як важна жыць у міры і згодзе, быць адзінай нацыяй. Жыццё навучыла нас», — канстатаваў Прэзідэнт. Па яго словах, шмат што могуць распавесці нашы суайчыннікі, народжаныя пад польскай акупацыяй, тыя, хто ведаюць аб небяспецы страціць Радзіму і адарвацца ад сям’і. Ведаюць, што значыць жыць на роднай зямлі, але быць ізгоем у вачах прывілеяваных суграмадзян на доўгія дзесяцігоддзі. «Яны разумеюць, чаму 17 верасня рэспубліка адзначала Дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад польскіх паноў, ад акупацыі, ад прыгнёту. Як бы ні мянялася назва, яна аб’ектыўна адлюстроўвае сутнасць гэтага свята», — падкрэсліў ён. 

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што яшчэ нядаўна мы амаль не ўспаміналі той драматычны час — перыяд раздзялення Беларусі на дзве паловы! Усё пайшло ў цень глабальнай трагедыі Вялікай Айчыннай вайны, Другой сусветнай вайны. Як падкрэсліў Прэзідэнт, гэта страшная нечалавечая бойня перакрыла ўсё. Ён нагадаў, што гэты час не прынята было ўспамінаць у імя савецка-польскага сяброўства, якое, як тады думалі, будзе вечным. «Мы, беларусы, не кідалі суседзям абвінавачанні, але памяталі, як у беларусаў забіралі школы, веру, зямлю, прыродныя рэсурсы, як паміралі нашы продкі без медыцынскай дапамогі, як зневажалі і знішчалі маральна і фізічна ўсіх, хто быў адданы роднай культуры, веры, мове, традыцыям. Хіба можна забыцца, як з гармат палілі па беларускіх вёсках, як білі розгамі беларускіх дзяцей у чужых школах, зняважальна здзекаваліся з беларусаў, расіян, украінцаў у польскім канцлагеры ў Бярозе-Картузскай?», — сказаў ён. Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на тым, што гэта ўсё факты. Але, па яго словах, дзеля сяброўства з польскім народам беларусы перасягнулі праз увесь боль. За Бугам гэта прынялі за слабасць.

«Урок вывучаны, — кантставаў Аляксандр Лукашэнка. — Час паказаў, што нашае высакароднае імкненне жыць у міры суседзі не ацанілі. Я не гавару пра польскі народ. Кажу пра эліты — палітыкаў, якія ўсе гэтыя гады прагнулі рэваншу», — дадаў ён.

Беларусы — самая міралюбівая нацыя

Карыстаючыся выпадкам, Прэзідэнт звярнуўся да суседзяў, а дакладней — да народаў суседніх краін: палякаў, літоўцаў, латышоў.

«Ведайце! Мы не малюем планы ўмяшання ў ваша жыццё. Мы жадаем вам дабра, шчасця і міра! Але гэты свет сёння настолькі далікатны, што любы неасцярожны рух можа прывесці да цяжкіх і непапраўных наступстваў. Вельмі не хацелася б, каб нашыя землі ў чарговы раз сталі тэатрам ваенных дзеянняў, і зноў былі б знішчаны мільёны нашых грамадзян, як гэта было раней у гісторыі. Беларусам чужога не трэба. Пры гэтым памятайце, — я звяртаюся да народаў суседніх дзяржаў — што ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі мы не будзем маляваць ніякіх чырвоных, жоўтых, чорных ці блакітных (на злобу) ліній! Яна ёсць — дзяржаўная мяжа! І вы ведаеце, што ў нас ёсць чым адказаць. Давайце жыць дружна, па-суседску, як гэта было ў лепшыя часы нашай гісторыі!», — сказаў ён. 

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, сёння нам намі, як і напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, кружаць сцярвятнікі. Кружаць вакол беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх земляў. Гатовы хоць з д’яблам заключыць саюз, толькі б заняць больш месца на палітычнай карце свету... «Ад можа да можа». Ён падкрэсліў, што заходнія суседзі хацелі б назаўжды сцерці з сусветнай гісторыі факты палітычнай ганьбы і маральнага падзення сваіх папярэднікаў. «Самі хацелі б забыцца, як афіцыйная Польшча адна з першых прызнала нацысцкі рэйх. Гэта факт. падпісала з ім дамову аб ненападзе і сакрэтную дамову аб падзеле Чэхаславакіі, як, атрымаўшы частку чужой тэрыторыі, сама была задушана сваім жа былым саюзнікам. Гэту гісторыю, гэту старонку ў гісторыі ніколі нельга забываць нашым суседзям, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Засталася б Польшча на карце свету ў прынцыпе, калі б не савецкія воіны? І калі так, то ў якіх межах? Такім пытаннем улады нашых суседзяў сёння не задаюцца. І працягваюць знішчаць сляды памяці аб сваіх вызваліцелях. Але навошта? Іх няма, яны загінулі. Няхай вы не цэніцэ іх за вызваленне сваіх зямель. Але навошта зноў вараціць старое? Няхай гэта як ёсць застаннеца. Трэба мячом і каўшом усё перакапаць, сцерці і знішчыць. Сцерці з памяці тое лепшае, што было ў гісторыі суседніх дзяржаў», — дадаў ён. Па словах Прэзідэнта, беларусы робяць высновы. Таму сёння, 17 верасня, у дзень пачатку лёсавызначальнага вызваленчага паходу Чырвонай арміі, мы адзначаем адно з самых галоўных дзяржаўных святаў — Дзень народнага адзінства. «Адзінства, загартаванага ў самаадданай барацьбе за сваю нацыянальную годнасць. Мы ганарымся нязломнай воляй тых, хто не скарыўся антычалавечаму рэжыму. Тых, хто сышоў у падполле, вёў вызваленчую партызанскую вайну, супраціўляўся палітыцы гвалтоўнай асіміляцыі. Не было б такога маштабнага ўсенароднага супраціўлення — не было б уз’яднання беларускага народа ў 1939 годзе ў адзінай дзяржаве. І не было б сучаснай суверэннай Беларусі, калі б не былі створаныя ўмовы для развіцця нашай нацыі ў сям’і савецкіх народаў. Мы ведаем. Мы гэта памятаем. Як тады, так і сёння адзінства для нас — галоўная ўмова захавання дзяржавы. А значыць, пытанне выжывання нас як нацыі», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што 17 верасня — гэта адна з трох гістарычных дат нараўне з 9 мая, Днём Перамогі, і 3 ліпеня, Днём Незалежнасці, якія даюць нам магчымасць азірнуцца ў мінулае, каб моцна трымаць у руках сваю сучаснасць і абараняць будучыню. Па яго словах, гэтыя даты аб’ядноўваюць нас, сучасных беларусаў, у імкненні абараніць сваю гістарычную памяць у імя міру на роднай зямлі.

«Яшчэ раз падкрэсліваю, што мы не агрэсары. Наш народ па сутнасці не можа быць агрэсарам. Мы нікому не пагражаем і ніколі не будзем пагражаць. Гэта не наша палітыка. Аб’ектыўна мы нікому не можам пагражаць, але сябе бараніць будзь мы моцнымі ці слабымі, мы абавязаны. Гэта наша гістарычная роля, роля пакаленняў, якія жывуць сёння ў Беларусі. Якія бы ўнутрыпалітычныя падзеі ў нашых суседзяў не адбываліся, народы палякі, літоўцы, латышы, украінцы павінны разумець, мы самая міралюбівая нацыя на зямлі. Ні атамнай зброяй, ні якімі-небудзь падраздзеленняі мы не размахваем і нікому не пагражаем. Але вы ж памятаеце гісторыю: мы і тады нікому не пагражалі, а нас фактычна сцёрлі з твару зямлі. На Вялікай Айчыннай вайне мы згубілі кожнага трэцяга. І тады бесклапотнасць і самазаспакоеннасць сыгралі не апошнюю ролю ў тым, што мы ледзь не страцілі Беларусь. Таму мы гэта памятаем, мы вучылі і вучым гісторыю і мы заўсёды будзем гатовы абараніць нашу Айчыну і нашу зямлю», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама звярнуўся да беларусаў як Прэзідэнт і як Галоўнакамандуючы: «Мы не хочам ваяваць і не буддзем ваяваць. Ніякай вайны ў сучасных умовах на тэррыторыі Беларусі не будзе, таму што гэта немагчыма. І калі, не дай бог, нешта раптам здарыцца, мы ўсе станем Брэсцкай крэпасцю, мы будзем да апошняга салдата, чалавека, беларуса бараніць сваю зямлю, якая належыць нашым дзеяцям. Мы гэта будзем рабіць у імя міра на роднай зямі, у імя Беларусі, якую мы ствараем на фундаменце вопыту і памяці нашых гераічных продкаў!»

Прэзідэнт параіў беларусам жыць спакойна, не перажываць, расціць дзяцей. «Будзьце заўсёды шчаслівыя, беражыце родную зямлю і сваіх блізкіх! Са святам, беларусы! З Днём народнага адзінства!», — прамовіў Прэзідэнт. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Сяргей Кавальчык: Самае каштоўнае ў жыцці даецца бясплатна

Сяргей Кавальчык: Самае каштоўнае ў жыцці даецца бясплатна

Размова з мастацкім кіраўніком тэатра імя М. Горкага.