Вы тут

Аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі плануецца павялічыць на 2-3%


Аб’ём валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі па выніках года плануецца павялічыць на 2-3%, паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«У цэлым мы плануем завяршыць бягучы год з дадаткам валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі, прынамсі, перасягнём узровень 2022 года. Гэта пры тым, што мы маем недабор збожжа», — сказаў Леанід Заяц.

Паводле яго слоў, дасягнуць такога выніку плануецца за кошт бульбы, цукровых буракоў і рапсу. «Плануем перавысіць валавую прадукцыю 2022 года на 2-3%. Ставім перад сабой такую задачу», — адзначыў намеснік прэм’ер-міністра.

Што тычыцца бульбы, яе ўраджай у гэтым годзе сапраўды досыць нядрэнны. Калі ў мінулым годзе ўраджай быў на ўзроўні 1079 тыс.т, то ў гэтым — 1100 тыс. т. У пачатку кастрычніка плануецца завяршыць уборку.

Між тым бульба і гародніна, закладзеныя ў стабілізацыйныя фонды, для спажыўцоў будуць прадавацца па разумнай цане, падкрэсліў Леанід Заяц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Сяргей Кавальчык: Самае каштоўнае ў жыцці даецца бясплатна

Сяргей Кавальчык: Самае каштоўнае ў жыцці даецца бясплатна

Размова з мастацкім кіраўніком тэатра імя М. Горкага.