Вы тут

У Беларусі намалочана амаль 74 тыс. тон збожжа кукурузы


У Беларусі намалочана 73,7 тыс. тон збожжа кукурузы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


У Беларусі на 18 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 7465,8 тыс.т, з іх 6208,3 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 992,6 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ў чатырох абласцях рэспублікі: Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай.

Убрана 9,96 тыс. га плошчаў, а намалочана 73,7 тыс. т збожжа з ураджайнасцю 74,0 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 8886,8 тыс. т.

Працягваецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 36,1 тыс. т з ураджайнасцю 14,8 ц/ га, а проса — 16,7 тыс. т з ураджайнасцю 19,1 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 100,9 тыс. т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 81,7% да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны прыбіраюць бульбу: накапана 239,2 тыс. т з ураджайнасцю 351,6 ц / га.

Таксама ў краіне вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 655,1 тыс. т з ураджайнасцю 451,8 ц/га.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.