У Мінскай вобласці з 23 верасня пачнецца сезон восеньскіх рэгіянальных кірмашоў, паведамілі ў аддзеле гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама.
Адкрыецца кірмашовы сезон 23 верасня ў Барысаве. Удзел у кірмашы прымуць арганізацыі Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага, Лагойскага, Мінскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў і Жодзіна.
У Маладзечне гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй разгорнецца 30 верасня. Шырокі асартымент сезонных тавараў будуць забяспечваць прадпрыемствы Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў.
На гэты ж дзень запланаваны кірмаш у д. Бараўляны з удзелам арганізацый усіх раёнаў Мінскай вобласці і Жодзіна.
Жыхары Жодзіна змогуць назапасіцца вітамінавай прадукцыяй на зіму 7 кастрычніка, 14 кастрычніка кірмаш прыедзе ў Вілейку і Слуцк, 15 кастрычніка — у Нясвіж, а завершыцца сезон у Салігорску 21 кастрычніка.
На кірмашах можна будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю, прадукцыю мясаперапрацоўчай і малочнай галіны, пасадачны матэрыял і вырабы майстроў.
Прэв'ю: БелТА
Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.
Россып пазнавальных і забаўляльных эфірных навінак знойдуць тэлеглядачы на канале «Беларусь 2».
Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?