Вы тут

Зборка беларускіх камбайнаў і ліфтаў: якія кааперацыйныя праекты плануюцца ў Краснадарскім краі


Беларусь плануе рэалізаваць у Краснадарскім краі шэраг буйных праектаў па прамысловай кааперацыі. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў перад пасяджэннем рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Краснадарскага края, паведамляе БелТА.


«Мы ў Краснадарскім краі вельмі шырока прадстаўлены ва ўсіх сферах, але сёння на парадку дня ўзаемная кааперацыя ў прамысловай вытворчасці. Мы ўжо маем вузлавую зборку трактароў МТЗ і сёння падпісваем пагадненне аб пачатку такіх жа праектаў па зборцы камбайнаў, ліфтавага абсталявання і аўтамабіляў МАЗ. Гэтыя буйныя інвестпраекты дадуць магчымасць павялічыць нашу прысутнасць на тэрыторыі Краснадарскага края. Мы прадстаўлены ў гэтым рэгіёне і ў іншых напрамках — практычна ў кожным магазіне прысутнічае беларуская харчовая прадукцыя. Акрамя таго, развіта сетка фірменных магазінаў прадукцыі лёгкай прамысловасці і іншых беларускіх тавараў», — сказаў Аляксей Багданаў.

Ён таксама нагадаў, што ў канцы 2022 года ва ўзаемадзеянні адбыўся своеасаблівы апгрэйд — была распрацавана і падпісана дарожная карта па супрацоўніцтве Беларусі і Краснадарскага края на 2023-2024 гады. Важным блокам у дакуменце была прамысловая кааперацыя, у тым ліку менавіта стварэнне і развіццё зборачных вытворчасцей трактароў МТЗ, аўтобусаў МАЗ, камбайнаў «Гомсельмаша» і ліфтаў «Магілёўліфтмаша».

«Таксама прадугледжаны пастаўкі камунальнай і пасажырскай, спецыяльнай і будаўнічай тэхнікі, племянной прадукцыі. Акрамя таго, Беларусь востра зацікаўлена ў супрацоўніцтве ў насенняводстве, асабліва гэта датычыцца насення цукровых буракоў. Што датычыцца будаўніцтва, бакі правялі шэраг візітаў і перагавораў. У гэтай сферы нам неабходна падналегчы. Беларусь гатова прыняць удзел у будаўніцтве ў тым ліку сацыяльных аб’ектаў — дзіцячых садоў, школ. У нас ёсць паспяховы вопыт работы ў РФ у гэтым напрамку», — адзначыў міністр. Пытанні водаадвядзення, водаачысткі, біржавога гандлю таксама ўключаны ў дарожную карту.

Для абмеркавання на пасяджэнні рабочай групы выбраны тры асноўныя тэмы — прамысловая кааперацыя, узаемадзеянне ў галіне аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва. «Хацеў бы падзякаваць нашым расійскім сябрам і партнёрам за зацікаўленасць у паглыбленні кааперацыі і далейшым нарошчванні супрацоўніцтва з Беларуссю. Ёсць вялікі патэнцыял для развіцця нашых двухбаковых адносін. Знешні гандаль традыцыйна з’яўляецца драйверам і асноўным паказчыкам нашага развіцця. Мы добра спрацавалі ў бягучым перыядзе: паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за 7 месяцаў узаемны тавараабарот вырас на чвэрць — на 24,8 працэнта. Нарошчваем экспарт у гэты расійскі рэгіён. Зацікаўлены і ў імпарце. Вялікім попытам у Беларусі карыстаецца прадукцыя з Краснадарскага края — насенне рапсу і сланечніка, цытрусавыя, алей, агародніна кансерваваная, рыс і іншыя тавары», — адзначыў Аляксей Багданаў у час пасяджэння.

Актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Так, сёння будзе падпісана пагадненне аб пабрацімстве Мінска і Сочы. «Упэўнены, што ўзаемадзеянне на ўзроўні гарадоў і раёнаў здольна ўнесці істотны станоўчы ўклад у далейшы рост тавараабароту», — падкрэсліў міністр.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на развіццё і ўдасканаленне прававой базы. «Сёння на сустрэчы ў прэм’ер-міністра будзе падпісана актуалізаванае пагадненне паміж урадам Беларусі і адміністрацыяй Краснадарскага края аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Перакананы, што візіт дэлегацыі Краснадарскага края ў Беларусь будзе садзейнічаць узяццю новай вышыні ў гандлёва-эканамічным узаемадзеянні, а таксама садзейнічаць паспяховай рэалізацыі новых сумесных праектаў», — рэзюмаваў кіраўнік МАРГ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.

Здароўе

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?