Вы тут

Беларусь удзельнічае ў міжнароднай выставе харчовай прамысловасці ў Саудаўскай Аравіі


Беларусь прадставіла калектыўную экспазіцыю на міжнароднай выставе харчовай прамысловасці «Foodex Saudi» ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія), паведамляе БелТА.


Калектыўную экспазіцыю прадстаўляюць ААТ «Мінскі малочны завод № 1», ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», філіял ААТ «Рагачоўскі МКК» Калінкавіцкі малочны камбінат. Беларускія экспаненты здзіўляюць наведвальнікаў флагманамі малочнай прадукцыі. На стэндзе актыўна праходзяць перамовы з патэнцыяльнымі дзелавымі партнёрамі і заключаюцца кантракты.

У рамках афіцыйнага адкрыцця выставы беларускую экспазіцыю наведаў прынц Саудаўскай Аравіі Султан Бін Сауд Бін Мухамед Аль Сауд.

Выстава працягнецца да 20 верасня. У мерапрыемстве прымаюць удзел 40 краін, якія прэзентуюць больш за 600 брэндаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.

Грамадства

Чым парадуе Белтэлерадыёкампанія ў новым сезоне?

Чым парадуе Белтэлерадыёкампанія ў новым сезоне?

Россып пазнавальных і забаўляльных эфірных навінак знойдуць тэлеглядачы на канале «Беларусь 2».

Здароўе

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?