У Беларусі вакцынацыя супраць грыпу будзе праводзіцца трыма вакцынамі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Вакцынаваць у гэтым сезоне будуць трохвалентнай вакцынай для прафілактыкі грыпу расійскай вытворчасці, вакцынамі «Ваксігрып Тэтра» (Францыя) і чатырохвалентнай «Інфлювак Тэтра» (Швейцарыя).
У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што ў першую чаргу абарона ад грыпу важна для груп высокай рызыкі. Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці ад 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, людзі старэйшыя за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі. Вакцынавацца рэкамендуецца дзецям і дарослым, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання. Таксама гэта важна зрабіць работнікам сфер адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай сферы, праваахоўных органаў.
Вакцынацыя супраць грыпу ў гэтым годзе будзе праходзіць на фоне вакцынацыі супраць СOVID-19. У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што прымяненне вакцын супраць грыпу і COVID-19 магчыма як сумесна (у адзін дзень), так і з інтэрвалам два тыдні.
Між тым сезон захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі традыцыйна доўжыцца з кастрычніка па красавік. Цяпер адзначаецца нязначны рост захваральнасці на ВРІ. Гэта чаканая з’ява для пачатку восені.
Прэв’ю: БелТА
Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.
Россып пазнавальных і забаўляльных эфірных навінак знойдуць тэлеглядачы на канале «Беларусь 2».
Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?