Вы тут

У Белдзяржфілармоніі адкрыюць новы арганны сезон


Народны артыст Расіі Уладзімір Хамякоў адкрые арганны сезон у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамляе БелТА.


Ён выступіць 20 верасня ў рамках легендарнага цыкла музыказнаўца Вольгі Савіцкай «Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва». Праграма канцэрта-адкрыцця арганнага сезона падабрана музыкам так, каб раскрыць унікальныя магчымасці аднаго з самых вялікіх канцэртных органаў на тэрыторыі СНД.

Першае аддзяленне будзе прысвечана творчасці Баха, а ў другім прагучаць творы Мадэста Мусоргскага.

Уладзімір Хамякоў удасканальваўся на майстар-класах вядучых замежных арганістаў і вывучаў мастацтва арганабудавання ў галоўнага арганнага майстра Домскай канцэртнай залы ў Рызе Гунара Далманіса. У 1987 годзе ён удзельнічаў у мантажы Чэлябінскага органа «Hermann Eule» і з гэтага ж года стаў салістам-арганістам і майстрам-захавальнікам органа Чэлябінскай філармоніі. Уладзімір Хамякоў выступаў з канцэртамі ў большасці арганных залаў былога Савецкага Саюза, а таксама Германіі, Швейцарыі, Галандыі, Італіі, Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Ізраіля і ЗША.

Пачатак канцэрта ў 19.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.

Здароўе

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?