Вы тут

Кіраўнік МЗС Беларусі Алейнік прыме ўдзел у 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку


Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам 19-24 верасня прыме ўдзел у 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, паведамляе БелТА.


Работа 78-й сесіі ГА ААН будзе праходзіць ва ўмовах існуючага крызісу шматбаковасці і абвастрэння супярэчнасцей паміж дзяржавамі-членамі.

Асноўныя намаганні беларускай дэлегацыі плануецца сканцэнтраваць на задачах па пашырэнні кансалідуючага і стваральнага парадку дня, які падкрэслівае мірны характар нашых нацыянальных прыярытэтаў, процідзеянні ініцыятывам, накіраваным на падрыў нацыянальных інтарэсаў нашай краіны.

«Будзе ўдзелена ўвага аднабаковым прымусовым мерам, у прыватнасці, іх негатыўнаму ўплыву на ўстойлівае развіццё асобных краін, цэлых рэгіёнаў, сусветную эканоміку і гандаль, іх супярэчнасць міжнароднаму праву», — адзначылі ў МУС.

Дэлегацыя Беларусі таксама задзейнічае трыбуну ААН для пашырэння пытанняў умацавання харчовай бяспекі.

На 78-й сесіі беларускі бок плануе развіваць прыярытэтныя напрамкі свайго цяперашняга старшынства ў АДКБ пад лозунгам «Праз салідарнасць і супрацоўніцтва да міру і бяспекі» і садзейнічаць павышэнню вядомасці арганізацыі ў ААН.

Праграмай візіту Сяргея Алейніка ў Нью-Ёрк прадугледжаны выступленні на агульнапалітычнай дыскусіі 78-й сесіі Генасамблеі ААН, удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў АДКБ, міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН, міністэрскай сустрэчы Групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу і шэрагу іншых шматбаковых мерапрыемстваў.

На палях Генасамблеі запланавана серыя двухбаковых сустрэч міністра замежных спраў з калегамі з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.

Здароўе

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?