Вы тут

Магчымасці штучнага інтэлекту абмеркавалі на лекцыі ў Мінску


У цэнтры сталіцы прайшла бясплатная лекцыя «Нейрамастацтва: як рэалізаваць свой творчы патэнцыял з дапамогай штучнага інтэлекту». На ёй эксперт па лічбавай трансфармацыі і штучнаму інтэлекту Андрэй Цыган пагрузіў слухачоў у свет нейрасетак, падзяліўся лайфхакамі па іх выкарыстанні, а таксама распавёў, ці змогуць разумныя алгарытмы цалкам замяніць чалавека.


Фота арганізатараў

У якія сферы прыйдуць нейрасеткі і якія прафесіі могуць знікнуць? Штучны інтэлект ужо даўно перастаў быць даступны толькі вучоным, інжынерам і вузкім спецыялістам. А дзякуючы нейрасеткам перавагамі штучанага інтэлекту можа скарыстацца сёння любы ахвотны.

«Гісторыя паказала, што прагрэс не толькі забірае працоўныя месцы, але з часам стварае і шмат новых. Таму ўсім нам неабходна навучыцца правільна выкарыстоўваць тыя магчымасці, якія ствараюць нейрасеткі», — адзначыў Андрэй Цыган. Ён расказаў, якога прагрэсу дасягнулі сёння нейрасеткі ў самых розных сферах. Нейрасеткі могуць пісаць матывацыйны прамовы, маляваць карціны, распрацоўваць дызайн інтэр’еру, генерыраваць відэа, агучыць тэкст і скласці музыку.

«У кожнага з вас, напэўна, ёсць цікавая задумка, але ў вас няма пэўных кампетэнцый. А нейрасеткі могуць дапамагчы ўвасобіць вашы ідэі на годным узроўні. Нават дзіця гадоў 10-12 можа цалкам асвоіць гэты інструмент і рэалізоўваць сябе, ствараючы нешта цудоўнае», — дадаў эксперт.

Лекцыя праходзіла на тэрыторыі папулярнай лакацыі Lidbeer Dvor. Наведаць яе мог любы ахвотны. Акрамя лекцыі госці пляцоўкі прымалі ўдзел у майстар-класе па стварэнні дызайнерскіх аксесуараў з дапамогай 3D-ручкі, правяралі свае веды на тэму тэхналогій у анлайн-віктарыне, шукалі кропку раўнавагі на баланс-бордзе, спаборнічалі ў кіданні кольцаў, збіралі джэнгу і рабілі здымкі на памяць у яркай фотазоне.

Адбыўся таксама танцавальны батл, найлепшыя ўдзельнікі якога атрымалі памятныя сувеніры. А завяршыў вечар запальны сэт ад DJ Lady Marris.

Мерапрыемства стала завяршэннем праекта «Быць лепей кожны дзень», які на працягу ўсяго лета радаваў наведвальнікаў пазнавальнымі лекцыямі, майстар-класамі, віктарынамі і забаўляльнымі актыўнасцямі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Шчодры сезон. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, што пачым сёлета на сезонных сельгаскірмашах

Цэны на кірмашах сёлета сапраўды значна ніжэйшыя, чым на пастаянных рынках.

Здароўе

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

І зноў рыбін тлушч. У чым яго карысць, і як выбраць эфектыўныя капсулы?

Кожны год навукоўцы знаходзяць новую суперсілу амегі.

Культура

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці  для іншых маладых кінематаграфістаў»

Кірыл Халецкі: «Мой дэбют адкрые магчымасці для іншых маладых кінематаграфістаў»

З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?