Вы тут

Беларусь і правінцыя Цзянсу актывізуюць супрацоўніцтва


Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Андрэй Андрэеў наведаў горад Ляньюньган правінцыі Цзянсу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на беларускую замежную ўстанову.


Фота Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Шанхаі

Генеральны консул прыняў удзел у міжнародных мерапрыемствах, арганізаваных кітайскім бокам у рамках пашырэння ўзаемадзеяння па выкарыстанні чыгуначнага маршруту Кітай — Еўропа, у прыватнасці ў Форуме міжнароднага супрацоўніцтва і Форуме міжнароднага гандлю і ўстойлівага развіцця. Мерапрыемствы адкрыў віцэ-прэм’ер Дзяржсавета КНР, член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Дын Сюэсян, зачытаўшы віншавальнае пасланне Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і заклікаўшы да сумесных намаганняў па развіцці грузавых экспрэсаў Кітай — Еўропа.

У ходзе сустрэч з кітайскім бокам Андрэй Андрэеў абмеркаваў напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з правінцыяй Цзянсу і горадам Ляньюньган.

Сумесна з кіраўнікамі раёна Ганью горада Ляньюньган і кампаніі «Міжнародныя чыгуначныя перавозкі правінцыі Цзянсу» беларускі дыпламат прыняў удзел у адкрыцці міжнароднай электроннай гандлёва-лагістычнай пляцоўкі «Партал трансгранічнага гандлю Пояса і Шляху», у тым ліку і ў анлайн-трансляцыі продажаў беларускай харчовай прадукцыі.

У інтэрв’ю мясцовым СМІ генеральны консул падкрэсліў, што Беларусь у якасці надзейнага партэра Кітая ў ініцыятыве «Адзін пояс, адзін шлях» забяспечвае стабільнае і бяспечнае чыгуначнае паведамленне Кітай — Еўропа — Кітай, уносячы значны ўклад у агульныя намаганні па стабілізацыі і аднаўленні сусветнай эканомікі.

Андрэй Андрэеў падкрэсліў, што ў цяперашні час вядзецца работа па пашырэнні супрацоўніцтва з правінцыяй Цзянсу, уключаючы выкарыстанне чыгуначных грузавых тэрміналаў маршрутаў «Аднаго пояса, аднаго шляху» для паставак беларускай прадукцыі.

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.