Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Мы разглядаем Кубань як ключавы рэгіён, дзе мы павінны «зазямліцца»


У Палацы Незалежнасці зноў госці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Краснадарскага края Веніямінам Кандрацьевым. Дэлегацыя рэгіёна ў гэтыя дні знаходзіцца з рабочым візітам у нашай краіне. Кубань — даўні і перспектыўны партнёр Беларусі. У мінулым годзе таваарабарот склаў 555 мільёнаў долараў. У студзені — ліпені 2023 года тавараабарот склаў ужо 337,4 мільёны долараў. У мінулым годзе Веніямін Кандрацьеў ужо наведваў Беларусь. Той візіт даў старт прапрацоўцы шэрагу ініцыятыў у галіне сельскагаспадарчага машынабудавання.


«Формула простая і прычына зразумелая, чаму мы былі зацікаўлены ў вашым візіце ў Беларусь. Кубань ёсць Кубань. Ад яе нікуды не падзецца. Гэта карміцелька, перадавы рэгіён Расійскай Федэрацыі ва ўсіх адносінах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, беларускі бок зараз актыўна супрацоўнічае з рэгіёнамі Расіі. «Наш прынцып: калі дамовіліся, трэба выконваць. У апошні час мы дашлі да таго, што ў Расіі нам трэба вызначацца па ключавых рэгіёнах, адкуль трэба працаваць на суседнія рэгіёны і гэтак далей. Мы разглядаем Кубань як ключавы рэгіён, дзе мы павінны „зазямліцца“», — сказаў Прэзідэнт. Па яго словах, сёння пасля сыходу замежных кампаній ў Расіі і Беларусі ёсць магчымасць развівацца на ўласнай тэхналагічнай базе. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, на шчасце, у Беларусі такая база захавалася і развіваецца. «Вядома ж, Беларусь сёння запатрабавана як высокатэхналагічная рэспубліка», — заўважыў ён. Па словах кіраўніка дзяржавы, гэта звязана з тым, што ў савецкія часы так была пабудавана народная гаспадарка, што Беларусь была высокатэхналагічным рэгіёнам і захавала ўсе напрацоўкі пасля развалу СССР. 

«Мабыць, прычынай усяго гэтага стала ў тым ліку і забарона на распродаж дзяржаўнай маёмасці. Як у нас гэта было ў 90-я гады: „вось прыватнік прыйдзе ён ашчаслівіць“. А не, у яго свае інтарэсы, гэта таксама добра, як і ў дзяржавы. Але дзяржава ёсць дзяржава. Дзяржава нясе адказнасць за тых людзей, якія тут жывуць... Гэта не значыць, што мы прыватнаму сектару перашкаджаем развівацца. Але фундаментальныя ключавыя галіны мы захавалі. Спрабуем зараз вакол іх выбудаваць сетку невялікіх, малых прадпрыемстваў, якія будуць працаваць на ключавыя прадпрыемствы», — сказаў Прэзідэнт. Як прыклад Аляксандр Лукашэнка прывёў вытворчасць дэталей для машынабудавання. Паводле яго слоў, розныя гайкі, балты могуць вырабляць і невялікія прадпрыемствы. І ў гэтым напрамку наперадзе яшчэ шмат працы. 

«Галоўнае ў тым, што Беларусь сёння запатрабавана ў Расіі як ніколі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, Беларусь сёння можа вырабляць многае — ад трактараў да мікраэлектронікі. Сёння вельмі сурё’зна разглядаецца пытанне аб стварэнні і вытворчасці тавараў мікраэлектроннай прамысловасці, без якіх ўявіць сабе развіццё. «Таму рэспубліка мае каласальныя магчымасці ў плане тэхналогій», — падсумаваў беларускі лідар. 

«Мы захавалі сваю навуку, пры тым вызначыўшыся ад пачатку, пакінуўшы тое, што нам трэба, у тым ліку і фундаментальнае. Мы не вялізная краіна і не кідаемся на ўсё і для гэтага патрэбны грошы. — сказаў кіраўнік дзяржавы, — Мы зыходзілі з таго: ці трэба гэта нам і ці зможам мы гэта прадаць звыш таго, што нам трэба тут. Удалося выбудаваць гэту сістэму і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці, і па іншых напрамках», — дадаў ён. 

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў Беларусі вырабляюць і трактары і аўтамабілі і малой і сярэдняй грузападымальнасці. А легкавога аўтамабіля няма«. Таму нядаўна Беларусь стала вырабляць свае легкавыя аўтамабілі. Падтрымку тут аказаў кітайскі бок. Цяпер у краіне працуюць над павелічэннем лакалізацыі вытворчасці.

Па словах беларускага лідара, СВА ва Украіне падштурхнула да таго, каб і абаронным комплексам сур’ёзна развівацца. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, апошнія перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі былі прысвечаны абароне і бяспецы. «Мы ведаем, што Украіна — гэта толькі пачатак, кветачкі. Ягадкі могуць нас чакаць наперадзе і не пакажам ім, што мала не здасца. Нас найбольш насцярожвае Польшча, а за Польшчай стаіць Амерыка. Яны вырашылі разбурыць усё, што тут ёсць, ну а найперш — Еўрапейскі саюз. А галоўная кропка апоры — гэта Польшча. У 2020 годзе нас хацелі далучыць туды, каб мы тут раздзяляльнай лініяй былі паміж усходам і захадам. Не атрымалася. Таму мы зараз удзяляем вялікую ўвагу абаронцы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што яшчэ з савецкіх часоў у Беларусі працуюць над сістэмамі радыёэлектроннай барацьбы і сувязі. А сёння гэта адзін з галоўных складальнікаў пры вядзенні баявых дзеянняў. У рэспубліцы займаюцца ракетабудаваннем. Першапачаткова партнёрам выступіла Кітайская Народная Рэспубліка, зараз Беларусь выкарыстоўвае расійскія тэхналогіі.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь імкнецца развівацца па ўсіх напрамках. «Але мы ж не гіганцкая краіна і не валодаем гіганцкімі рэсурсамі, каб прыйсці ў якую-небудзь краіну, у тым ліку ў Афрыку, крэдыты выдаць і развіваць нейкія тэхналогіі. Але тэхналогіі ёсць па ўсіх напрамках, таму мы запатрабаваны ў тым ліку і ў Афрыцы», — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў некаторых афрыканскіх краінах сур’ёзна зацікаўлены ў беларускіх тэхналогіях.

Наша палітыка — не кідацца на нешта вялікае і новае, а развіваць тое, што ўмеем

«Супрацоўніцтва з вамі можа ісці ва ўсіх кірунках, вы гэта цудоўна ведаеце. Гэта і сельская гаспадарка, і машынабудаванне, гэта і тыя ж ліфты для новых будынкаў і асабліва для старых савецкіх будынкаў, дзе ліфты ўжо праслужылі шмат дзесяцігоддзяў і іх трэба мяняць. Дай бог, каб мы паспявалі іх вырабляць для сябе, для вас, а там ужо, што застанецца — Кіргізія, Казахстан, Узбекістан і іншыя — спрабуем пашыраць вытворчасць. Наша палітыка — не кідацца на нешта вялікае і новае, таму што гэта вялікія грошы і „дагонім перагонім“- гэта не наш прынцып. А развіваць тое, што мы ўмеем рабіць. Вось ёсць школа трактарабудавання, чаму б яе не развіваць. Расія, напрыклад, вялізная, дай бог задаволіць попыт. Тое самае камбайнабудаванне на „Гомсельмашы“, гэта буйная кампанія, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, — Таму мы гэтыя кропкі, дзе ў нас ёсць досвед, практыка, кампетэнцыі і людзі, спрабуем развіваць. Як бачым, гэта аказалася запатрабавана». «Тамму, калі Кубані нешта трэба, і вы ўбачыце тут — мы абавязкова зробім», — запэўніў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў Краснадарскім краі актыўна пераходзяць на экалагічную пасажырскую тэхніку. Паводле яго слоў, беларускія спецыялісты ўсё гэта могуць зрабіць і на газаматорным паліве і іншае. Але ў беларускага лідара ёсць адна просьба — каб усё гэта абслугоўвалі беларускія спецыялісты. Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад некалькі выпадкаў, калі ў Санкт-Пецярбургу загаралася пасажырская тэхніка, пры гэтым, ні ў іншых рэгіёнах Расіі, ні ў Беларусі такіх інцыдэнтаў не было. Аказалася, што абслугоўваннем гэтай тэхнікі займалася прыватная кампанія. «Што такое абслугоўванне вы ведаеце, гэта не проста гайку закруціць, агляд павінен быць перад кожным выездам. А ўсяго гэтага не было. Натуральна, недзе ўцечкі, нешта там задымілася, у СМІ адразу: „ах, задымілася“. Таму, калі няма людзей, якія могуць абслугоўваць тэхніку, мы гэта зробім самі і пры тым за меншыя грошы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што партнёры з Краснадарскага края могуць па любых пытаннях разлічваць на беларусаў. «Тым больш мы разглядаем Кубань на поўдні як адзін з ключавых, развітых рэгіёнаў, адкуль мы з вамі можам працаваць. Гэта не проста прывезлі, напрыклад, тэхніку, прадалі. Мы жадаем з вамі там ствараць пэўны хаб, як мы ў Экватарыяльнай Гвінеі хочам зрабіць і нас туды клічуць зайсці ў цэнтр Афрыкі з Зімбабвэ на поўдні. Вось некалькі такіх цэнтраў па Расіі буйных мы гатовы ствараць і разам з вамі вырабляць там тэхніку, навучаць вашых людзей, калі гэта трэба будзе, трэба перавучваць — будзем разам перавучваць. Мы да гэтага гатовыя, хачу, каб вы ведалі». — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца будаўнічай сферы, то паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, беларускія кадры гатовы дапамагчы, асабліва ў сацыяльнай сферы, якая цяпер сур’ёзна развіваецца ў Расіі ў цэлым і ў Краснадарскім краі ў прыватнасці. «Калі ласка, калі трэба будзем падтрымліваць», — паабяцаў ён.

Прэзідэнт запэўніў, што ўсе дамоўленасці будуць выкананы. «Будзьце ўпэўненыя, што мы будзем абавязковымі людзьмі ў плане нашых дамоўленасцей». — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Лепшага партнёра, чым Беларусь, не знайсці

У адказ Веніямін Кандрацьеў падкрэсліў, што на сустрэчы з беларускім лідарам абмяркоўваецца не толькі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, але і жыццё ў рамках сённяшніх выклікаў і цяжкасцей. «Калі мы сутыкнуліся з цяжкасцямі і выклікамі, я аналізаваў, дзе знайсці таго партнёра, які дазволіць нам захаваць нашу высокатэхналагічную сельскую гаспадарку, захаваць аграпрамысловы комплекс высокатэхналагічным. Гэта было важна, паколькі мы павінны былі заставацца і гарантам харчовай бяспекі, і жытніцай краіны. І лепшага партнёра, чым Беларусь, я не знайшоў,» — адзначыў Веньямін Кандрацьеў. Актыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Краснадарскага края пачалося паўтара года таму, за гэты час кіраўнік рэгіёна неаднаразова сустракаўся з прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам. «Юрыдычна адносіны Беларусі і Краснадарскага края развіваюцца 20 гадоў. Але па-сапраўднаму на новы ўзровень менавіта гандлёва-эканамічных адносін мы выйшлі толькі зараз. Вынік у наяўнасці. Тавараабарот мінулага года павялічыўся на 52 працэнты ў параўнанні з 2021 годам і зараз перавышае 40 мільярдаў расійскіх рублёў. І сёлета ён расце і гэта для нас вельмі важна», — адзначыў Веніямін Кандрацьеў.


У тэму

Адносіны паміж Беларусь і Краснадарскім краем заснаваны на сяброўстве

У размове з журналістамі губернатар Краснадарскага края расказаў, што супрацоўніцтва яго рэгіёнв з Беларуссю будзе толькі пашырацца. Прычым не толькі ў прамысловай кааперацыі. «Аграпрамысловы комплекс края — гэта высокатэхналагічны комплекс, і дзякуючы супрацоўніцтву з Мінскім трактарным заводам, „Гомельмашам“, МАЗам ён застанецца высокатэхналагічным», — сказаў ён. Ён таксама адзначыў вялікі сумесны патэнцыял прамысловай кааперацыі. Губернатар звярнуў увагу, што ў гэтым выпадку размова ідзе не аб планах, а аб рэалізацыі канкрэтных мер. Паводле яго слоў, супрацоўніцтва будзе пашырацца ў прамысловай сферы. Беларускія будаўнікі пачалі праектаванне сацыяльных аб’ектаў у Краснадары. Веніямін Кандрацьеў бачыць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва ў вытворчасці насення, паколькі Краснадарскі край — аграрны рэгіён і селекцыя насення стаіць у прыярытэце. «Культурнае, турыстычнае супрацоўніцтва таксама вельмі важнае для гарманічных адносін паміж Краснадарскім краем і Беларуссю. Адносіны паміж Беларусь і Краснадарскім краем заснаваны ў першую чаргу на сяброўстве і ўзаемапавазе, агульнай гісторыі. І сёння мы павінны гэта захаваць і прымножыць», — заявіў кіраўнік рэгіёна.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што важна ўлічваць пры выбары пухавіка

Што ж сёння ў модзе ў дачыненні да пухавікоў? 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.