Вы тут

Савет Рэспублікі прыняў заяву, прымеркаваную да Міжнароднага дня міру


Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу прыняў заяву, прымеркаваную да Міжнароднага дня міру. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.


Фота: БелТА

«Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вітае святкаванне пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Міжнароднага дня міру. Сёння, як ніколі раней, наша планета мае патрэбу ў захаванні міру і прыняцці для гэтага міжнароднай супольнасцю дзейсных крокаў, заснаваных на ўсведамленні калектыўнай адказнасці за лёс чалавецтва, як гэта было пры стварэнні арганізацыі Аб’яднаных Нацый пасля заканчэння Другой сусветнай вайны», — гаворыцца ў заяве. Статут ААН абвяшчае, што народы аб’яднаных нацый напоўнены рашучасці пазбавіць будучыя пакаленні ад бедстваў вайны. Гэтым глабальным абавязацельствам у цяперашні час грэбуюць, адзначаецца ў дакуменце.

Памкненні асобных заходніх палітыкаў прывялі да таго, што наша планета падзелена на супрацьлеглыя лагеры — тых, хто не можа расстацца з неакаланіяльнай палітыкай, і тых, хто выступае за новае, больш справядлівае светаўладкаванне, за шматпалярнасць у міжнародных адносінах.

«У спробе захаваць старыя асновы краіны Захаду парушаюць прынцыпы і нормы міжнароднага права, руйнуюць архітэктуру міжнароднай бяспекі, штурхаючы свет да ўсё больш небяспечнай рысы. Падзеі ва Украіне трансфармаваліся ў проксі-вайну, якая для адных нясе гора і пакуты, а для іншых стала бізнэсам на крыві, якія прыносяць казачныя прыбыткі, — адзначаецца ў заяве. — Заходняму грамадству, пагружанаму ў гіпноз насаджальнай яму прапаганды, варта паглядзець на лёсы народаў Ірака, Лівіі, Афганістана, Югаславіі, каб лепш разабрацца ў сутнасці міжнародных працэсаў, якія адбываюцца. Мы бачым небяспечныя спробы неанацысцкага рэваншызму, адмаўлення, сцірання і перапісвання гісторыі. Гэта ўсё перарастае ў працэсы, якія ствараюць яшчэ больш ачагоў напружанасці і канфрантацыі».

«Беларусы памятаюць сваю гісторыю, шануюць памяць тых, хто аддаў свае жыцці за свабоду, незалежнасць і мірнае неба над галавой. Наша краіна неаднаразова знаходзілася ў эпіцэнтры разбуральных войнаў, панесла каласальныя, незаменныя страты, і таму беларускі народ, як ніхто іншы, ведае цану міру, — падкрэсліваецца ў заяве. — Беларусь — міралюбная краіна. Наш народ абраў свой шлях прагрэсіўнага развіцця і не дазволіць нікому звонку насаджаць чужую палітыку, норавы і асновы і ўмешвацца ва ўнутраныя справы. У адносінах з усімі дзяржавамі мы кіруемся выключна прынцыпамі добрасуседства і раўнапраўнага, узаемапаважлівага дыялогу. Напярэдадні Міжнароднага дня міру мы заклікаем усе народы аб’яднаць намаганні для супрацьстаяння той дэструктыўнай палітыцы, якая падзяляе і аддаляе дзяржавы адзін ад аднаго, перашкаджае іх устойліваму развіццю увядзеннем незаконных санкцый, палітызуе спорт, культуру і адукацыю, закрывае межы і перапыняе авіязносіны, штурхае чалавецтва ў логава новых канфліктаў і войнаў. У аб’яўлены ў Беларусі Год міру і стваральнай працы Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь заклікае Арганізацыю Аб’яднаных Нацый, іншыя міжнародныя арганізацыі, парламенцкія структуры і ўсіх людзей добрай волі прыкласці максімум намаганняў для садзейнічання развіццю сапраўды дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і народамі ў імя захавання міру і бяспекі на зямлі».

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Стыхія нарабіла бяды

Стыхія нарабіла бяды

Энергетыкі працягваюць аднаўленчыя работы пасля разгулу стыхіі ў 1,2 тысячы населеных пунктаў.

Адукацыя

Прыёмная кампанія: фініш блізка

Прыёмная кампанія: фініш блізка

17 ліпеня — апошні дзень, калі ў абітурыентаў прымаюць дакументы на бюджэтную форму навучання.  

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.