Вы тут

Больш за 7,5 млн тон збожжа з улікам рапсу намалочана ў Беларусі


У Беларусі намалочана больш за 7,5 млн т збожжа з улікам рапсу. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pexels.com

У Беларусі на 20 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 7505,5 тыс. т, з іх 6467,8 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 1037,8 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Ужо ўбрана 14,2 тыс. га плошчаў, а намалочана збожжа 106,4 тыс. т з ураджайнасцю 74,9 ц/га. сабрана зялёнай масы кукурузы 9894,3 тыс. т.

Працягваецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 39,4 тыс. т з ураджайнасцю 14,7 ц/ га, а проса — 17,5 тыс. т з ураджайнасцю 19,1 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 105,2 тыс. т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 83% да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны прыбіраюць бульбу: накапана 275,7 тыс. т з ураджайнасцю 352,3 ц/га.

У краіне вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 770,0 тыс. т з ураджайнасцю 449,7 ц/га.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».