Для Польшчы надышоў час аплаты амерыканскіх крэдытаў. Час расплаты. Плаціць па рахунках вымушаныя звычайныя палякі. Нават за месяц да выбараў улады людзей не чуюць. Ігнаруюць грамадскае меркаванне. Бо цяперашнія кіраўнікі разумеюць: іх выбірае не насельніцтва Польшчы, іх выбірае істэблішмент з уладных кабінетаў англасаксонскага свету. Людзі гэта адчуваюць. Замест звычайнага праменаду польскіх сем'яў да касцёла на вуліцах Варшавы — маршы раззлаваных палякаў. Польскія ўлады штурхаюць народ на гільяціну гісторыі. Там утульна або мясцовым нацыяналістам, або збеглым здраднікам. Пішчыць польскі народ пад прыгнётам партыі ПіС.
Напышлівыя амбіцыі польскіх эліт ужо неаднаразова заводзілі іх у тупік. Суседзі ўрокі гісторыі не вывучылі. Дакладней, палітычныя эліты. З такімі ўладамі стаўкі па крэдытах ад амерыканскага патрона толькі растуць. Жорстка, але праўда. Як і раней, палякаў спрабуюць згуртаваць вакол нянавісці да рускіх. Філасофію калектыўнага Гітлера ўзялі для электаральнай стратэгіі дуды і маравецкія. Жадаючы зноў і зноў распасцерці крылы «ад можа да можа», варшаўскі арол неаднойчы трапляў пад раздачу ад сваіх жа старэйшых таварышаў. Палякі, памятайце: гэта ваш герой Пілсудскі быў сябрам Гітлера. Фюрар нават аплакваў яго смерць. А потым пачаў знішчаць палякаў сотнямі тысяч. Палякі, памятайце: гэта вашы галоўныя саюзнічкі Францыя і Брытанія ўжо на дзясяты дзень вайны пагадзіліся з паражэннем Польшчы.
Амбіцыі ўладаў выходзілі безабаронным палякам праз коміны Майданека. І калі б не подзвіг савецкага салдата, то бязмежжа нацысцкіх эксперыментаў сцерла б Польшчу з твару зямлі. Гэта быў Грунвальд 2.0: нашыя ваяры зноў выратавалі палякаў ад анямечвання. Уздоўж польскіх рэк і на польскіх плацдармах мы паклалі сваіх сыноў. Як мінімум паўмільёна салдат. Затое ўжо ў 2017 годзе польскія ўлады таксама «аддзякавалі». У Польшчы набылі моц папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму ці іншага таталітарнага ладу. Дакумент абавязвае мясцовыя ўлады зносіць помнікі савецкім воінам. Па падліках Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы, 230 помнікаў салдатам Чырвонай Арміі трэба адправіць пад бульдозер. Што вельмі эфектыўна сцірае з памяці ўдзячнасць. Цяпер ужо ўнукі выратаваных нашымі салдатамі палякаў трымаюць рулі аўтаматаў у напрамку ўсходу.
Раней Польшчу называлі 51-м штатам ЗША. Мы ж памятаем, як яе называў Ленін. Вашынгтон сапраўды купіў Варшаву. Выгадны геапалітычны набытак. Балячка для Старой Еўропы. І халодная помста для Германіі. Польшча на шляху транзіту даступных вуглевадародаў з Сургута да паспяховых прамыслоўцаў Мюнхена. Хвост віхляе сабакам. Хвост віхляе ў патрэбным напрамку гаспадароў з Белага дома. Фігура для гамбіту на вялікай шахматнай дошцы. Прычым адразу па двух напрамках. У заходнім зразумела. Нас гэта датычыцца пасрэдна. Але Польшча ператварылася ў таран і на ўсход. Англасаксы зайшлі з казырнай карты. Нацыяналізму. Зноў ажылі амбіцыі «ожала бялага». Новы праект Рэчы Паспалітай. Перазагрузка.
Зрэшты, пад сукно праект балта-чарнаморскай уніі ніхто не хаваў. Проста ў 1990-я ў жаданы новы палітычны ландшафт не ўпісалася Беларусь. А сваю даўнюю нерэалізаваную мару рэваншу — мяжы да Мінска — польскае кіраўніцтва не хавала. Ілжэдзмітрыі дабіраліся аж да крамлёўскіх сцен. Не здзіўлюся, калі і тады ў рыштунку захопніцкай экспедыцыі ўдзельнічалі заходнія бенефіцыяры. Не здзіўлюся, калі два паўстанні ХІХ стагоддзя данацілі немцы і брытанцы. А сёння зразумела як белы дзень: у Варшаве праамерыканская ўлада. І наўрад ці Польшча — 51-ы штат ЗША. Са сваімі так не робяць. Палякі вымушаныя быць філантропамі. Падаткі звычайных фермераў (якіх часам штурмуюць украінскія ракеты) і бізнесменаў ідуць на патрэбы краіны-правапераемніцы подзвігаў тых, хто зладзіў Валынскую разню супраць безабаронных польскіх жанчын, дзяцей і старых. Тады загінула дзевяць тысяч палякаў. А іх нашчадкі плацяць спадкаемцам душагубаў. Так, амерыканская дэмакратыя дорага каштуе.
Польшчу ператварылі ў таран, з дапамогай якога хочуць выламаць уваходныя дзверы ў Брэсцкую крэпасць. Звычайныя палякі гэтага не жадаюць. А ў звычайных палякаў ніхто і не пытаецца. І пакуль польскія ўлады лаюцца, ім рыхтуюць новы Майданек — у топку барацьбы дзеля інтарэсаў сусветнага гегемона. Украіна і Польшча — «санітарны кардон» супраць Расіі. Толькі Украіна ўжо ў выкарыстанні, а Польшча яшчэ не. Рэзерв. Рыхтуюць даўно. Самая мілітарызаваная краіна Еўропы. Вучыце гісторыю, суседзі. Згадайце, у што ператвараецца крэсла варшаўскіх кіраўнікоў, калі польскія легіянеры свае крывыя шаблі накіроўваюць на ўсход...
Яўген ПУСТАВОЙ
Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.
Ледзяное покрыва яшчэ не акрэпла, а таму выходзіць на яго рызыкоўна і небяспечна.
Яна «змяняе нашу зямлю».
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.