Камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны пройдзе з 22 па 25 верасня ў Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Удзельнікамі мерапрыемства стануць службовыя асобы выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў вобласці, ваеннаабавязаныя Магілёўскага, Асіповіцкага і Чавускага раёнаў. Да іх далучацца два атрады народнага апалчэння.
Падчас вучэнняў будуць адпрацаваны пытанні аховы і абароны важных аб’ектаў, забеспячэння мер ваеннага становішча з прыцягненнем атрадаў народнага апалчэння, вядзення барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка, у тым ліку з баявой стральбой артылерыйскіх падраздзяленняў тэрытарыяльных войскаў на палігоне Асіповіцкі.
Прэв'ю: БелТА
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.