Жыхар Жлобіна вырошчваў каноплі на дачным участку. Пра гэта паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Паведамляецца, што 34-гадовы жыхар Жлобіна вырошчваў нарказмяшчальныя расліны на лецішчы ў аграгарадку Красны Бераг. Пасля паспявання ён збіраў раслінную масу, сушыў яе і раскладваў па скрынях. Аператыўнікі выявілі і канфіскавалі пластыкавую ёмістасць з насеннем канопляў, высушаную раслінную масу і самі расліны.
Праведзеная экспертыза пацвердзіла, што канфіскаванае з’яўляецца небяспечным наркатычным сродкам марыхуанай агульнай масай амаль 15 г. Экспертыза таксама выявіла ў канфіскаваных раслінах асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва тэтрагідраканабінол.
Следчыя ў дачыненні да мужчыны распачалі крымінальныя справы па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў, а таксама пасеву і вырошчвання забароненых да вырошчвання раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы.
Какававэла і вінаградныя жамерыны.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.