Вы тут

Жыхар Брэста выкраў 24 бутэлькі каньяку


У Драгічынскі РАУС звярнулася загадчыца адной з крам, паведаміўшы аб тым, што невядомы выкраў 24 бутэлькі каньяку.


Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлілася, што невядомы мужчына некалькі разоў наведваўся гэтую краму. Першы раз ён зайшоў у гандлёвы аб’ект, каб агледзецца, адкрыць пажарны выхад і падрыхтавацца. Узяў адну скрыню спіртнога і перанёс яе ў іншы аддзел, а потым выйшаў на вуліцу, паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Праз пяць хвілін мужчына вярнуўся назад, узяў яшчэ адну скрыню, перанёс яе ў тое ж месца і 20 хвілін проста гуляў па краме. Праз некаторы час, пераканаўшыся, што пакупнікоў і працаўнікоў крамы побач няма, грамадзянін пачаў складаць змесціва скрынь да сябе ў партфель і пакет, які загадзя ўзяў з сабой.

Прапажу заўважылі пасля правядзення інвентарызацыі, праз некалькі дзён. Усе дзеянні зламысніка зафіксавалі камеры ўнутранага відэаназірання.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што да крадзяжу датычны 56-гадовы непрацуючы жыхар Брэста, які раней быў судзімы за падобныя злачынствы. Сума ўрону склала больш за 400 рублёў. Дзеянням падазраванага следчымі дадзена прававая ацэнка. Распачата крымінальная справа за крадзеж.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.