Выяўленыя пры падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года недахопы ў асноўным ліквідаваны, аднак праца ў гэтым кірунку працягваецца. Гэта адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец 21 верасня на нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БелТА.
Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што пасля нарады 18 жніўня гэтага года маніторынгавымі групамі былі выяўлены асобныя недахопы ў 153 установах агульнай сярэдняй адукацыі. Яны былі звязаны са станам фасадаў, санвузлоў, спартыўных пляцовак, вулічнай дарожнай сеткі. «Практычна ўсе прадпісанні кантрольных органаў да 1 верасня былі выкананы. Усе школы прынялі навучэнцаў», — сказаў міністр.
Пры гэтым ён звярнуў увагу: «У 12 школах працягваюцца рамонтныя работы, якія будуць выкананы да канца бягучага года. Да 7 лістапада будзе ўведзена ў эксплуатацыю новая школа ў аграгарадку Сеніца Мінскай вобласці, якая планавалася да ўвядзення 1 верасня гэтага года».
Па словах міністра, увесь навучальны працэс арганізаваны так, каб забяспечыць бяспечнае знаходжанне навучэнцаў.
Прэв’ю: БелТА
Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.
Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.
Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.