Вызначаны пераможцы рэспубліканскага праекта «Моладзь — за ўраджай!» за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2023 годзе сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў і маладых кіроўцаў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў.
Лідарам сярод маладзёжных экіпажаў сталі старшы камбайнер СВК «Калгас «Радзіма» Яўген Шалкоўскі і камбайнер Віктар Васільеў. Іх вынік — 4510 тон збожжа. У лідарах таксама трактарыст-машыніст ААТ «Белавежскі» Андрэй Кабятко з 3609 тонамі і камбайнер СВК імя Дзяншчыкова Яўген Вярышка з вынікам 3012 тон.
Сярод маладых кіроўцаў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў, лідарамі сталі кіроўца ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Раман Сарокін з вынікам 6012 тон збожжа, кіроўца ААТ «Кухчыцы» Аляксей Казак, у актыве якога 4348 тон, і кіроўца ААТ «Макарава-Агра» Арцём Лаўшчанка, які перавёз 3763 тоны.
БРСМ штогод праводзіць праект «Моладзь — за ўраджай!». Яго ўдзельнікі — маладзёжныя экіпажы, маладыя камбайнеры і кіроўцы транспартных сродкаў, якія вядуць перавозку збожжавых і зернебабовых культур. Пераможцамі становяцца першыя экіпажы-тысячнікі і кіроўцы, якія занялі прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.
Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.
Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.