Вы тут

Маладзёжныя праекты і рэбрэндынг БДУ прадставілі на Студэнцкім патрыятычным форуме


Удзельнікамі маштабнай акцыі сталі каля 500 студэнтаў. Мэтай форуму было стварэнне пляцоўкі для эфектыўнага ўзаемадзеяння студэнтаў, экспертаў і лідараў вядучай маладзёжнай арганізацыі краіны. 


Да моладзі звярнуліся прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцін Казадаеў, прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганна Бакун і першы сакратар універсітэцкай пярвічнай арганізацыі БРСМ Раман Бандарук. 

Ключавой падзеяй форуму стала прадстаўленне інавацыйных праектаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Іх ініцыятарамі выступілі студэнты ўніверсітэта. Агучаныя прапановы ўключалі правядзенне беларуска-кітайскага форуму для адаптацыі замежных студэнтаў і фестывалю ваенна-патрыятычнай песні. Трэці праект мае на ўвазе арганізацыю сацыялагічных апытанняў сярод моладзі з мэтай выяўлення яе запытаў. Таксама былі ініцыяваны распрацоўка серыі інфармацыйных падкастаў «БРСМ News», пляцоўкі для развіцця прадпрымальніцкіх здольнасцей і рэалізацыя праекта «Ствары Беларусь сам», накіраванага на садзейнічанне моладзі ў развіцці сацыяльна-эканамічнай сферы краіны.

Працягнуўся форум прэзентацыяй рэбрэндынгу БРСМ БДУ. Аўтарам абноўленай версіі з’яўляецца чатырохкурснік юрыдычнага факультэта Кірыл Касько, ідэі якога перамаглі ў конкурсе на найлепшы лагатып БРСМ БДУ. Прапанаваныя студэнтам змены закранулі поўную змену фірменнага стылю, уключаючы сцяг, лагатып, карпаратыўныя колеры і адзенне. Новы мерч арганізацыі быў прадстаўлены на мерапрыемстве ў фармаце кароткага дэфіле. Усяго ў спаборніцтве было ацэнена 28 работ.

Завяршыўся форум урачыстым уручэннем членскіх білетаў БРСМ васьмі студэнтам БДУ. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.