Вы тут

ЦВК Беларусі 27 верасня ўтворыць выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў


ЦВК Беларусі 27 верасня ўтворыць выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання, паведамляе БелТА.


«Утварэнне выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў — чарговы этап падрыхтоўкі адзінага дня галасавання, які, у адпаведнасці з Выбарчым кодэксам, неабходна завяршыць не пазней за 1 кастрычніка, — расказаў Ігар Карпенка. — Для правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе створана 110 выбарчых акруг. Выбарчыя акругі ўтвараюцца Цэнтральнай камісіяй па прадстаўленні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў».

На пасяджэнні Цэнтральнай камісіі плануецца таксама зацвердзіць метадычны дапаможнік для тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, палажэнне аб Навукова-экспертным савеце пры Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыў Ігар Карпенка, падрыхтоўка да выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання ідзе ў планавым рэжыме. «Праводзяцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы, вучоба для патэнцыяльных арганізатараў выбараў, нарады і семінары, дзе адпрацоўваюцца механізмы ўзаемадзеяння з усімі суб’ектамі будучай электаральнай кампаніі», — падкрэсліў ён.

У ЦВК Беларусі нагадалі, што 25 лютага адначасова будуць выбірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў. Усяго плануецца выбраць каля 12,6 тыс. дэпутатаў.

Выбарчым правам на маючых адбыцца выбарах валодаюць грамадзяне, якія дасягнулі да дня або ў дзень выбараў 18 гадоў. Не маюць права ўдзельнічаць у выбарах грамадзяне, прызнаныя судом недзеяздольнымі, асобы, якія ўтрымліваюцца згодна з прыгаворам суда ў месцах пазбаўлення волі.

Дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў маюць права выбіраць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў маюць права выбіраць грамадзяне Рэспублікі Беларусь і грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі нашай краіны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Жыллёва-спартыўны комплекс для моладзі. Як у аграгарадку сустракаюць выпускнікоў

Інтэрнат у аграгарадку Вялікая Рагозніца ўступіў у эксплуатацыю зусім нядаўна.

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.