Вы тут

Надвор'е: На выхадныя — да 28 цяпла


Быццам бы трэцяя дэкада верасня, а ў нас на двары сярэднясутачная тэмпература паветра на 6–10 градусаў вышэйшая, чым звычайна. У канцы тыдня чакаюцца паступленні вельмі цёплых паветраных мас з Балканскага паўвострава. Пераважна ў паўднёвай частцы краіны паветра прагрэецца да 26–28 градусаў. У дзённыя гадзіны па краіне чакаецца парывісты, месцамі моцны парывісты вецер, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

У суботу ўначы месцамі па захадзе краіны пройдзе кароткачасовы дождж. Раніцай і днём з тэрыторыі Польшчы пачне перамяшчацца франтальны раздзел, які прынясе на заходнюю палову краіны кароткачасовыя дажджы, а ў асобныя раёны — навальніцы і моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы дасягне 11–18 градусаў, а ўдзень — 21–28 цяпла.

У нядзелю тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам кантраснага атмасфернага фронту, услед за якім пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы з Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, ноччу месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы, днём месцамі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 12 да 18 градусаў, а днём у паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах — ад 16 да 23 градусаў вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе тэмпература павысіцца да 24–28 градусаў.

У пачатку наступнага тыдня асноўным фактарам стане заходнееўрапейскі антыцыклон. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у краіне зноў усталюецца сухое надвор’е. Хоць тэмпература панізіцца, яна па-ранейшаму будзе перавышаць кліматычную норму на 2–5 градусаў.

З панядзелка да серады ападкі ў асноўным не прагназуюцца, толькі ў панядзелак па паўднёвым усходзе захаваецца ўплыў франтальнага раздзелу, які адступае на Расію. У панядзелак ноччу чакаецца 6–13 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да плюс 16 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе ў межах ад 17 да 23 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Якія змены чакаюць нас налета ў новым Працоўным кодэксе

Водпуск для дысертацыі, вольныя гадзіны для шматдзетных і дыстанцыйная работа.

Здароўе

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Пнеўманія пасля COVІD-19 развіваецца ў 3-5%, пасля грыпу — у 30%!

Факты для тых, хто сумняваецца, прышчапляцца ці не.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.